Гродзенскі абласны суд 11 ліпеня прыняў рашэнне аб ліквідацыі дзвюх грамадскіх арганізацый у рэгіёне –  “Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі” і “Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру”. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры, паведаміў Telegram-канал “Право имеют”.

Гродзенскі суд ліквідаваў яшчэ дзве арганізацыі - медычную і спартовую
Суд. Ілюстрацыя створана з дапамогай штучнага інтэлекту DALE-E

Ліквідуюць таварыства ўрачоў

ГА “Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі” працавала з 2012 года ў вёсцы Гервяты Астравецкага раёна. Галоўнай мэтай арганізацыі была падтрымка і развіццё медыцынскай супольнасці ў рэгіёне. Гэтая суполка займалася навучаннем і падрыхтоўкай спецыялістаў, а таксама аказвала дапамогу ўрачам агульнай практыкі.

Ліквідавалі федэрацыю паветрана-сілавой атлетыкі

Другой ліквідаванай арганізацыяй стала РФСГА “Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру”, якая была зарэгістраваная ў Шчучыне і працавала амаль пяць гадоў. 

Арганізацыя ставіла сваёй мэтай развіццё паветрана-сілавой атлетыкі і правядзенне спаборніцтваў у гэтай галіне. Заснавальніца арганізацыі, Ірына Чымбур, з’яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету па паветрана-сілавай атлетыцы і майстрам спорту па сямі дысцыплінах.

Чытайце таксама:  Праўладнай актывістцы Бондаравай пачалі адмаўляць у аблвыканкамах