Гродзенскі абласны суд 11 ліпеня прыняў рашэнне аб ліквідацыі дзвюх грамадскіх арганізацый у рэгіёне — «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» і «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры, паведаміў Telegram-канал «Право имеют».

Ліквідуюць таварыства ўрачоў
ГА «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» працавала з 2012 года ў вёсцы Гервяты Астравецкага раёна. Галоўнай мэтай арганізацыі была падтрымка і развіццё медыцынскай супольнасці ў рэгіёне. Гэтая суполка займалася навучаннем і падрыхтоўкай спецыялістаў, а таксама аказвала дапамогу ўрачам агульнай практыкі.
Ліквідавалі федэрацыю паветрана-сілавой атлетыкі
Другой ліквідаванай арганізацыяй стала РФСГА «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібру», якая была зарэгістраваная ў Шчучыне і працавала амаль пяць гадоў.
Арганізацыя ставіла сваёй мэтай развіццё паветрана-сілавой атлетыкі і правядзенне спаборніцтваў у гэтай галіне. Заснавальніца арганізацыі, Ірына Чымбур, з’яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету па паветрана-сілавай атлетыцы і майстрам спорту па сямі дысцыплінах.
Чытайце таксама: Праўладнай актывістцы Бондаравай пачалі адмаўляць у аблвыканкамах