Навіны

Разабралі самы доўгі ў Беларусі падвесны мост у Мастах: частку яго хочуць зрабіць шкляной

У Мастах разабралі самы доўгі пешаходны падвесны мост Беларусі. На замену абсталявалі часовы пантонны мост праз Нёман.

Ужо дэмантавалі металаканструкцыі моста, вядуць работы па разборцы падмурка. Прычына дэмантажу — вялікая рэканструкцыя, падрыхтоўку да якой пачалі ў траўні 2024 года.

Тут плануюць пабудаваць новы падвесны мост. Канструкцыя зменіцца: на працягу 10 м пасярэдзіне моста драўляную падлогу заменяць на шкляную, піша канал аблвыканкама «Пул 4 регион».

Падвесны мост у Мастах да пачатку рэканструкцыі. Фото: «Зара над Нёманам»

Ранейшы падвесны мост пабудавалі ў 1993−1995 гадах на базе моста, які існаваў да 1991 года, пабудаванага «Мастоўдрэў». Яго даўжыня складала 192,8 м.

Чытайце таксама: Мост на Фамічова перабудуюць за сем месяцаў. Калі нарэшце пачнуць працы?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025