Навіны

Аглядная пляцоўка на даху гродзенскага ЦУМа будзе працаваць круглы год

Аглядную пляцоўку на даху ЦУМа на Савецкай (былы ўнівермаг «Нёман») вырашылі зрабіць круглагадовай. Раней яна была даступная для наведвальнікаў толькі ў цёплы сезон.

Новаўвядзенне хочуць увесці ўжо сёлета. Для гэтага кафэ «Nebo», якое зараз там працуе, памяняе абсталяванне бліжэй да восені. Уваход на дах на гэты час зачыняць не плануюць, піша «Sputnik» са спасылкай на дырэктарку кафэ Дар’ю Ларыёнаву.

Аглядная пляцоўка на даху былога гандлёвага дома «Нёман» з’явілася ў 2018 годзе. Яе лічаць самай вялікай у Беларусі - яе плошча каля 800 кв. м. У праект тады ўклалі каля $ 500 тыс., у тым ліку на ўстаноўку панарамнага ліфта. Назіральная пляцоўка стала папулярнай у турыстаў. На даху працавала кафэ «Крыша мира», па назве якога часта называлі саму пляцоўку. Некаторы час зімой там нават працаваў каток са штучным лёдам пад навясным купалам. Праўда, невялікі - усяго 160 кв. м.

У 2023 годзе гандлёвы дом «Нёман» пачалі рэканструяваць. Пасля адкрыцця ён змяніў назву на ЦУМ. Пляцоўка на даху стала зноў даступна ў пачатку ліпеня (афіцыйнае адкрыццё прайшло 16 ліпеня). Абноўленае кафэ на даху змяніла ўладальнікаў і меню і стала звацца «Nebo». Уваход на назіральную пляцоўку зрабілі платным. Для ўсіх, акрамя кліентаў кафэ, ён каштуе 2 руб.

Чытайце таксама: DJ з Гродна адкрывае музычны бар VINYL. Там можна будзе слухаць кружэлкі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025