Пытанне аб увядзенні абавязковага іспыту па гісторыі Беларусі, каб атрымаць грамадзянства, заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні змяненняў у Закон «Аб грамадзянстве». Так улады адказалі на петыцыю беларусаў.
Пытанне заслугоўвае ўвагі
У пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў аўтарам калектыўнага звароту адказалі, што «узнятае пытанне заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні змяненняў» у Закон Беларусі «Аб грамадзянстве».
Але ў 2024 годзе паводле плану падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў карэкціроўка закона не прадугледжана. Аўтару петыцыі Уладзіму Кавалкіну 8 ліпеня 2024 адказаў Мікалай Бузін, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносін і сродках масавай інфармацыі Мікалая Бузіна.
Што гэта за петыцыя?
У чэрвені 2024 года на сайце e-petitions аўтары прапанавалі ўнесці змены ў Закон «Аб грамадзянстве». Яны збіралі подпісы за тое, каб для атрымання беларускага грамадзянства трэба было здаваць іспыт на веданне беларускай гісторыі. Пад петыцыяй падпісаліся 36 чалавек.
У якіх краінах ёсць падобная практыка?
Здаваць экзамен на веданне гісторыі краіны трэба ў Вялікабрытаніі ці Расіі, сцвярджаюць аўтары петыцыі. У Беларусі для гэтага варта ведаць адну з дзяржаўных моў, мець 18 гадоў і паважаць ды выконваць канстытуцыю Беларусі.
Чытайце таксама: Больш беларускай мовы на тэлебачанні і ў чыноўнікаў. За што беларусы збіраюць подпісы?