З восьмай раніцы 19 ліпеня 2024 года Беларусь увядзе бязвізавы рэжым для 35 краін Еўропы. Патрапіць у Беларусь жыхары гэтых краін змогуць праз усе пункты пропуску. Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Замежнікі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без візы не больш за 30 сутак з дня ўезду. Таксама яны змогуць рушыць транзітам у трэція краіны, за выключэннем Расійскай Федэрацыі, у тым ліку і праз авіяцыйныя пункты пропуску.
Жыхары якіх краін змогуць патрапіць у Беларусь без візы:
- Аўстрыя;
- Андора;
- Бельгія;
- Балгарыя;
- Боснія і Герцагавіна;
- Ватыкан;
- Вялікабрытанія і Паўночная Ірландыя;
- Венгрыя;
- Грэцыя;
- Данія;
- Ірландыя;
- Ісландыя;
- Іспанія;
- Італія;
- Кіпр;
- Ліхтэнштэйн;
- Люксембург;
- Мальта;
- Манака;
- Нідэрланды;
- Нарвегія;
- Партугалія;
- Румынія;
- Сан-Марына;
- Паўночная Македонія;
- Славакія;
- Славенія;
- Фінляндыя;
- Францыя;
- Германія;
- Харватыя;
- Чэхія;
- Швейцарыя;
- Швецыя;
- Эстонія (уключаючы асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).
Раней «бязвізам» маглі карыстацца толькі суседзі
З 15 красавіка 2022 года ў Беларусі дзейнічае бязвізавы парадак уезда ў Беларусь для грамадзян Літвы, Латвіі, а таксама асобаў, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі. З 1 ліпеня 2022 года дзейнічае бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Польшчы.
Чытайце таксама: З’ездзіў па «бязвізе». Паляк расказаў, як яго дапытвалі на беларускай мяжы