У судзе Слонімскага раёна 10 ліпеня пачалі судзіць Паўла Пліско. Справу распачалі па арт. 443 ч. 1 КК «Парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці».
Суддзя — Аксана Ануфрэня.
Абставіны справы невядомыя, паведамляе Telegram- канал «Право имеют».
Арт. 443 КК узбуджаецца за:
Гвалт, здзек з асобы, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца, альбо жорсткае абыходжанне з ёй, альбо незаконнае пазбаўленне яе волі, альбо прымусовае выкарыстанне асобы, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца, у асабістых інтарэсах, альбо вымагальніцтва або адабранне ў яго прадметаў ваеннага забеспячэння, учыненыя асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца, якія не знаходзяцца ў дачыненні да падпарадкаванасці з пацярпелым.
Мяркуючы па ўсім, справа ў дзедаўшчыне — канфлікт адбыўся паміж роўнымі людзьмі, не начальнікам і падначаленым.
За гэта пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
У Слоніме размешчана 11-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада — вайсковая часць 33 933.
Чытайце таксама: Памёр рэзервіст, прызваны на ваенныя зборы. Яго накіравалі ў Слонім