Гатовы бізнэс па кавальскай справе прадаецца на вул. Суворава, 147 у Гродне. Там ёсць абсталяванне для выканання кавальскіх работ па гарачым і халодным каванні і зварачных работ.

З абсталявання – ковачны пнеўматычны молат, свідравальны станок, наждак, горн, тыгельная печ, кавадла, зварачны апарат, газавы разак, разнастайны ручны інструмент і прыстасаванні.

Агульная плошча будынка – 391,3 м.кв. Плошча памяшкання кузні – 90,6 м. кв. Сам цэх займае 74 м. кв. Яшчэ 16,6 м. кв – бытоўка. Таксама ў арэнду ўключаны ўчастак на 0,1986 га, на праве арэнды.

Ёсць электрычнасць і цеплазабеспячэнне. Ваду бяруць з калодзежа з дапамогай помпы. Туалет – на вуліцы.

Кошт – $52 500. Кузня знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць дом-айсберг: падземная частка большая за тое, што бачна зверху