У Гродне будуць адзначаць 80-годдзе вызваленне горада ад нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны. Святкаваць будуць два дні – у аўторак 16 ліпеня і ў суботу 20 ліпеня. Hrodna.life паглядзеў праграму імпрэзаў. 

16 ліпеня

Парк Жылібера, помнік “Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

  • 10:00-10:30 «Вечны агонь памяці», мітынг, цырымонія ўскладання вянкоў і кветак;
  • 11:00-11:30 адкрыццё турыстычнага інфармацыйнага цэнтра.

Вуліца Тэльмана, 4 (Культурны цэнтр “Фестывальны”

  • 11:00-14:00 «Мелодыі міра», канцэрт на балконе калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры;
  • 12:00-19:00 «Вызваліцелі», адкрыццё фотавыставы пра ветэранаў вайны з дакументальнымі фота 1944 г.

Вуліца Савецкая

  • 10:00-20:00 «Гродзенскі сувенір», выстава-кірмаш вырабаў народнай творчасці

Плошча ЦУМа

  • 12:30-13:00 «З любоўю да роднага горада», адкрыццё летняй агляднай пляцоўкі Nebo
  • 13:00-13:30 «Са святам, любімы горад!», канцэртная праграма духавога аркестра Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенская капэла»

Плошча каля Моладзевага цэнтра “Гродна”

  • 13:30-14:00 «Святая памятная дата», выступленне ветэранскіх калектываў  Гродна
  • 14:00-14:30 «Жыве Перамога ў пакаленнях», канцэртная праграма артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

Курган Славы

  • 14:00-14:30 урачысты мітынг удзельнікаў інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы»

Курган Славы – Плошча Тызенгаўза

  • 14:30-15:00 «Дарогамі славы», патрыятычны аўтапрабег

Вуліца Сацыялістычная, 4 (кінатэатр “Чырвоная зорка”)

  • 15:00-17:30 дыялогавая пляцоўка ўдзельнікаў інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы», прагляд кінафільма «Час вяртацца» (па запрашальных білетах)

Плошча Леніна

  • 17:45-18:00 «У імя міру на зямлі», вальс бронетранспарцёраў

Парк Жылібера 

Пляцоўка тэатра лялек

  • 16:00-17:00 «У гарадскім парку грае аркестр», выступленне ваеннага духавога аркестра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады

Сцэна парка

  • 18:00-20:00 «Пераможных дзён жывая памяць», канцэрт у межах інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы» з удзелам Ірыны Дарафеевай, арт-групы «Беларусы» і іншых артыстаў беларускай эстрады

20 ЛІПЕНЯ

Вуліца Савецкая

плошча Моладзевага цэнтра “Гродна”

  • 16:00-16:30 «Жывая ў нашым сэрцы пераможная дата», выступленне вакальнага калектыву «Рада» Палаца творчасці дзяцей і моладзі
  • 16:30-17:30 «Песні душы радзімы маёй», выступленне ветэранскіх калектываў г. Гродна
  • 17:30-19:00 «Са святам, Гродна!», канцэртная праграма калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Чытайце таксама: «Напіцца і забыцца», бытавуха і Саладуха. Што не так з гарадскімі святамі ў Гродне