Сяргей Мазайла з жыхарамі мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі. Крыніца: Telegram-канал "Телеканал "Гродно Плюс""
Змяніць расклад аўтобусаў, прыбраць кустоўе і адрамантаваць дарогі. Жыхары мікрараёна Пагараны-Кашэўнікі сустрэліся з дэпутатам гарадскога Савету Сяргеем Мазайла. Што яны ад яго патрабавалі, паведаміў Мазайла ў сваім Telegram-канале.
На сустрэчу з Сяргеем Мазайла прыйшлі больш за 20 чалавек. Жыхары мікрараёна прасілі дэпутата вырашыць пытанне з прыбіраннем кустоўя акацыі. Яно знаходзіцца на павароце да мікрараёна і перашкаджае пешаходнай і роварнай сцежкам. Камунальныя службы мусяць на працягу тыдня гэта выправіць.
Мікрараён Пагараны-Кашэўнікі пачалі забудоўваць у пачатку 1990-х гадоў. За гэты час там узвялі каля 2000 дамоў. Але ў мікрараёне застаюцца нявырашаныя праблемы з інфраструктурай. Напрыклад, у мікрараёне адна крама, бліжэйшыя школы і дзіцячыя садкі знаходзяцца ў суседніх мікрараёнах «Вішнявец-6» і «Вішнявец-7» — у двух-трох кіламетраў ад Пагаранаў. Сам мікрараён называюць элітнай акраінай горада.
Таксама жыхарам Пагаранаў-Кашэўнікам не падабаецца час прыбыцця і адпраўлення двух аўтобусаў - № 26 і № 38, якія ездзяць у мікрараён. Транспарт практычна адначасова прыязджаюць і адппраўляцюцца з канцавога прыпынка.
Гэтае пытанне павінен вырашыць Аператар пасажырскіх перавозак. Там плануюць павялічыць маршрут аўтобуса № 26. Гэта павінна паўплываць на змену раскладу руху. Але канкрэтнай даты дэпутат не назваў.
У жыхароў мікрараёна былі пытанні пра сферу ЖКГ, будаўніцтва новых аб’ектаў. Яны хочуць бачыць у мікрараёне новыя дзіцячыя пляцоўкі, гандлёвы цэнтр і веласіпедныя сцежкі. Акрамя гэтага, яны прасілі паспрыяць рамонту ліўневых і каналізацыйных сістэм.
Таксама людзі пераймаюцца праблемай катання на квадрацыклах па вуліцах Пагаранаў-Кашэўнікаў у выхадныя дні. Гэтую праблему павінна ўзяць пад кантроль Гродзенская ДАІ. Маршруты экіпажаў скарэктуюць, каб яны кантралявалі сітуацыю.
Чытайце таксама: Пышкі, Каложскі парк і Пагараны. Топ-11 самай дарагой зямлі ў Гродна
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…