Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць дом-айсберг: падземная частка большая за тое, што бачна зверху

У Гродне можна набыць дом з сутарэннямі, плошча якіх больш за жылую частку. Цана такога будынка — амаль 1 млн рублёў ($ 300 тыс.). Аб’яву размясціла агенцтва «Магазин Недвижимости, заўважыла «Люстэрка».

Дом на вуліцы Захарава, 18. Крыніца: shoprealty.by

Дом пабудавалі ў 2015 годзе. Ён размяшчаецца на вуліцы Захарава, 18 — недалёка ад аўтавакзала і Скідзельскага рынку. Плошча ўчастка — амаль шэсць сотак, перад домам ёсць газон і высаджаныя туі. Плошча дома 119,9 кв.м, а плошча сутарэнняў у двары дома 400 кв.м. Туды вядуць два ўваходы.

На бетоннай аснове перакрыцця падвала можна ўсталяваць каркасны басейн альбо арганізаваць пляцоўку для барбекю і адпачынку.

Што ёсць у доме?

На першым паверсе размяшчаецца гасцёўня. Яна злучана з кухняй і летняй верандай, якая мае выхад у двор. Таксама ў доме ёсць чатыры жылыя пакоі, а на кожным паверсе размяшчаецца сумешчаны санвузел.

На другім паверсе ёсць спальны пакой, кабінет і гардэробная. Мэбля ў доме з Кітая, Індыі і іншых краін, таксама ёсць балкон-тэраса.

На столі і падлозе кухні ды гасцёўні стварылі ўзор з керамічнай пліткі. Згодна з аб’явай, яна мае гістарычную каштоўнасць. На другі паверх можна патрапіць па драўлянай лесвіцы з металічнымі балясінамі віціеватай формы.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: як перапланаваць аднапакаёўку і вынесці кухню на лоджыю

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025