У Гродне можна набыць дом з сутарэннямі, плошча якіх больш за жылую частку. Цана такога будынка – амаль 1 млн рублёў ($ 300 тыс.). Аб’яву размясціла агенцтва “Магазин Недвижимости, заўважыла “Люстэрка”.

У цэнтры Гродна прадаюць дом-айсберг: падземная частка большая за тое, што бачна зверху 
Дом на вуліцы Захарава, 18. Крыніца: shoprealty.by

Дом пабудавалі ў 2015 годзе. Ён размяшчаецца на вуліцы Захарава, 18 – недалёка ад аўтавакзала і Скідзельскага рынку. Плошча ўчастка – амаль шэсць сотак, перад домам ёсць газон і высаджаныя туі. Плошча дома 119,9 кв.м, а плошча сутарэнняў у двары дома 400 кв.м. Туды вядуць два ўваходы. 

На бетоннай аснове перакрыцця падвала можна ўсталяваць каркасны басейн альбо арганізаваць пляцоўку для барбекю і адпачынку. 

Што ёсць у доме?

На першым паверсе размяшчаецца гасцёўня. Яна злучана з кухняй і летняй верандай, якая мае выхад у двор. Таксама ў доме ёсць чатыры жылыя пакоі, а на кожным паверсе размяшчаецца сумешчаны санвузел. 

На другім паверсе ёсць спальны пакой, кабінет і гардэробная. Мэбля ў доме з Кітая, Індыі і іншых краін, таксама ёсць балкон-тэраса. 

На столі і падлозе кухні ды гасцёўні стварылі ўзор з керамічнай пліткі. Згодна з аб’явай, яна мае гістарычную каштоўнасць. На другі паверх можна патрапіць па драўлянай лесвіцы з металічнымі балясінамі віціеватай формы.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: як перапланаваць аднапакаёўку і вынесці кухню на лоджыю