Фота ілюстрацыйнае: Unsplash
У Беларусі больш не хочуць выпісваць з жытла прапісаных там ваеннаабавязаных мужчын. Аб гэтым напісала адна з удзельніц Facebook-групы беларускай дыяспары за мяжой. Ёй трэба было дыстанцыйна выпісаць з кватэры ў Беларусі мужа. Яна планавала зрабіць гэта праз суд, але ад адваката даведалася, што ўжо не атрымаецца.
У каментарах да публікацыі ў Facebook жанчыне пацвердзілі, што гэта праўда. Таксама ўдакладнілі, што гэта рабілі неахвотна яшчэ паўтара гады таму, калі можна было вырашаць многія юрыдычныя пытанні па генеральных даверанасцях з-за мяжы. «Ваенкамат проста рабіў твары цэглай і сабатаваў працэс», — падзялілася іншая ўдзельніца групы [для прапіскі на новым месцы ваеннаабавязаны павінны ўзгадніць гэта з ваенкаматам — Hrodna.life]. Праўда, тады справу ўсё ж можна было развязаць праз суд. Выпісваць праз суд перасталі з траўня-чэрвеня 2024 года, удакладнілі ў каментарах.
Адна з каментатарак адзначыла, што зараз ёсць праблемы з выпісваннем праз суд і ў дачыненні да жанчын, асабліва тых, хто з’ехаў з Беларусі пасля 2020 года. «100 500 прычын суддзя знойдзе, каб не выпісваць. Сябры сутыкнуліся», — напісала яна.
Удзельнікі дыскусіі параілі аўтарцы допісу, каб яе муж звярнуўся ў пасольства Беларусі і аформіў там сталае пражыванне па-за межамі Рэспублікі Беларусь — гэта можа дапамагчы вырашыць пытанне.
Выпісаць прапісанага ў кватэры чалавека можа спатрэбіцца, каб прадаць гэтую кватэру, абмяняць, уступіць у спадчыну. Беларусы, якія былі рэпрэсаваныя пасля выбараў у 2020 годзе і з’ехалі за мяжу, імкнуцца выпісацца, каб да іх блізкіх, у якіх яны прапісаныя, не прыходзілі з ператрусам сілавікі.
Да гэтага часу без асабістай прысутнасці гэта можна было зрабіць праз суд у парадку завочнай вытворчасці. Калі чалавек не з’яўляецца ўладальнікам жылля і не мае долі ў праве ўласнасці, то ў суд з пазовам могуць звярнуцца людзі, зарэгістраваныя ў кватэры. Адказчык (той, каго жадаюць выпісаць) можа напісаць заяву аб тым, што ён не супраць, каб яго знялі з рэгістрацыйнага ўліку. Трэба ўказаць, што адказчык пражывае па іншым адрасе, або выехаў за мяжу, не нясе ўдзелу ў расходах па ўтрыманні памяшкання, адкуль яго хочуць выпісаць, удакладніць новы адрас і кантакты. Калі суд прызнае, што чалавек страціў права валодання і карыстання жылым памяшканнем, уласнік можа выпісаць яго праз разлікова-даведачны цэнтр.
Чытайце таксама: «Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…