Навіны

Нерухомасць тыдня: як перапланаваць аднапакаёўку і вынесці кухню на лоджыю

У Гродне прадаецца аднапакаёвая кватэра на вуліцы Шчорса. Кухню ў ёй павялічылі за кошт лоджыі на 2, 7 кв.м. Туды перанеслі пліту, мыйку і шафкі, фактычна зрабіўшы кухню гасцінай. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай.

Кватэра размешчана на пятым паверсе панэльнай дзевяціпавярхоўкі 2013 года пабудовы. Агульная плошча — 43,3 кв. м. Пры рамонце ўладальнікі ўсталявалі металічныя ўваходныя дзверы. Зрабілі рознаўзроўневую глянцавую нацяжную столь. Для сцен выкарыстоўвалі дэкаратыўную тынкоўку і шпалеры. Санвузел — сумешчаны. Ёсць ванна.

Дзякуючы размяшчэнню можна здаваць кватэру ў арэнду, лічаць прадаўцы. Гэта хутчэй сапраўды так: у ёй няма арганізаванага спальнага месца. Затое ёсць дзве канапы ў асноўным пакоі і адна — на кухні. У прыхожай — дастаткова месцаў для захоўвання.

За кватэрай замацаваны падвал і кладоўка для ровараў на паверсе. У пад’ездзе ёсць груза- і пасажырскі ліфт.

У доме чысты пад’езд з прыязнымі суседзямі, запэўніваюць прадаўцы. У двары ёсць дзіцячая пляцоўка. Дом размяшчаецца ў раёне з развітой інфраструктурай. Побач з ім размешчаны стаянка для аўтамабіляў са шлагбаўмам, дзіцячыя сады, школы, банкі, аптэкі, прыпынкі грамадскага транспарту.

Кошт — $ 43 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: студыя ў цэнтры на 30 «квадратаў» з працоўнымі і спальнымі месцамі

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025