У Гродне прадаецца аднапакаёвая кватэра на вуліцы Шчорса. Кухню ў ёй павялічылі за кошт лоджыі на 2, 7 кв.м. Туды перанеслі пліту, мыйку і шафкі, фактычна зрабіўшы кухню гасцінай. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай.
Кватэра размешчана на пятым паверсе панэльнай дзевяціпавярхоўкі 2013 года пабудовы. Агульная плошча — 43,3 кв. м. Пры рамонце ўладальнікі ўсталявалі металічныя ўваходныя дзверы. Зрабілі рознаўзроўневую глянцавую нацяжную столь. Для сцен выкарыстоўвалі дэкаратыўную тынкоўку і шпалеры. Санвузел — сумешчаны. Ёсць ванна.
Дзякуючы размяшчэнню можна здаваць кватэру ў арэнду, лічаць прадаўцы. Гэта хутчэй сапраўды так: у ёй няма арганізаванага спальнага месца. Затое ёсць дзве канапы ў асноўным пакоі і адна — на кухні. У прыхожай — дастаткова месцаў для захоўвання.














За кватэрай замацаваны падвал і кладоўка для ровараў на паверсе. У пад’ездзе ёсць груза- і пасажырскі ліфт.
У доме чысты пад’езд з прыязнымі суседзямі, запэўніваюць прадаўцы. У двары ёсць дзіцячая пляцоўка. Дом размяшчаецца ў раёне з развітой інфраструктурай. Побач з ім размешчаны стаянка для аўтамабіляў са шлагбаўмам, дзіцячыя сады, школы, банкі, аптэкі, прыпынкі грамадскага транспарту.
Кошт — $ 43 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: студыя ў цэнтры на 30 «квадратаў» з працоўнымі і спальнымі месцамі