Будынак грамадскага прызначэння плануюць пабудаваць у Гродне. Яго хочуць размясціць на вуліцы Цёткі, 35, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. 

Участак побач з будучым мікрараёнам Вясенні выставілі на аўкцыён. Што там могуць пабудаваць?
Участак на вуліцы Цёткі, 35. Крыніца: gcn.by

Участак пад будаўніцтва плошчай 0,19 га выставілі на аўкцыён. Яго пачатковая цана – 47 тыс. рублёў ($ 14,7 тыс.). Ён знаходзіцца ля лесапарка Пышкі і дзіцячага дома. Тэрмін арэнды участка – 50 гадоў. 

Зялёныя насаджэнні трэба знесці

На ўчастку ёсць закансерваваны фундамент няскончанага будаўніцтва. Таксама ёсць агароджа, пабудовы, падземныя інжынерныя камунікацыі, зялёныя насаджэнні. Апошнія трэба будзе знесці. 

Побач будзе новы мікрараён

У 120 метрах ад участка пралягае вуліца Вясенняя. На яе супрацьлеглым баку нядаўна пачалі будаўніцтва новага мікрараёна Вясенні на шэсць тысяч жыхароў. Ён зойме тэрыторыі паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцы Вясенняй. 

Чытайце таксама: Як мясцовыя жыхары будучага мікрараёна на Вясенняй чакаюць зносу