Навіны

Затрымалі сям’ю, асудзілі за фота вайскоўцаў, эвакуявалі палітвязняволеную. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Гродне затрымалі сямейную пару. Прадпрымальніка з Гродна асудзілі за данат і адпраўку фота. Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 24 па 30 чэрвеня.

Анархіста Аляксандра Францкевіча судзяць за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Справу па арт. 411 ч. 2 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» разглядаў Мікалай Сяргейка 24 чэрвеня ў судзе Ваўкавыскага раёна, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Па 13 артыкулах КК яго асудзілі на 17 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічынь ($ 8 800). Прызнаны палітвязнем, унесены ў спіс «тэрарыстаў». Адбывае пакаранне ў ПК № 11 Ваўкавыска.

Аляксандр Францкевіч. Фота: «Вясна»

У Гродне ліквідуюць федэрацыю паветрана-сілавой атлетыкі

Справу аб ліквідацыі рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібра» разгледзелі 25 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Юрый Карэцкі. Ісцец — Міністэрства юстыцыі.

Арганізацыю зарэгістравалі ў Шчучыне пяць гадоў таму. Стваральнікі хацелі развіваць паветрана-сілавую атлетыку і праводзіць спаборніцтвы.

У Гродне ліквідуюць «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі»

Ліквідацыю грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі» правялі 25 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Юрый Карэцкі. Ісцец — Міністэрства юстыцыі. Арганізацыя працавала ў в. Гервяты Астравецкага раёна з 2012 года.

Былыя палітвязні

Сяргей Змітровіч з Гродна 24 чэрвеня быў прызнаны былым палітвязнем.

Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі

«Дзякуючы аператыўнай працы каманды эвакуацыі фонда BYSOL, былая палітзняволеная здолела выехаць і ўз'яднацца са сваёй сям’ёй», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Алеся Буневіч. Фота: канал Андрэя Стрыжака

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

Суд Ленінскага раёна Гродна 24 і 25 ліпеня прызнаў экстрэмісцкімі:

  • TikTok-акаўнт «ne_mauchy»,
  • Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова — Маладзечна»,
  • Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова — Магілёў»,
  • Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова Гародня»,
  • Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова — Салігорск»,
  • Старонку «ВКонтакте» «МОВА НАНОВА Рэчыца»,
  • Старонку «ВКонтакте» «Шаркоўшчына: Мова нанова»,
  • Старонку «ВКонтакте» «МОВА НАНОВА — ПОЛАЦК»,
  • Старонку «ВКонтакте» «Мова Нанова Астравец»,
  • Старонку «ВКонтакте» «МОВА НАНОВА — ГОМЕЛЬ»,
  • Старонку «ВКонтакте» «СВЕТЛАГОРСК»,
  • Telegram-канал «Мова Нанова з Кіева»,
  • Telegram-канал «Мова Нанова з Кіева Chat»,
  • Telegram-канал «Мова Нанова Уроцлаў»,
  • Telegram-канал «МОВА нанова з Варшавы»,
  • Telegram-чат «Будзьма разам»,
  • Telegram-канал «Мова нанова — Беласток»,
  • Telegram-канал «Мова Нанова Гародня»,
  • Telegram-чат «Каменты Мовы нанова»,
  • Telegram-канал «Мова нанова Рыга»,
  • Telegram-чат «Чат канала Мова нанова Рыга»,
  • Telegram-канал «МоваНанова ў Ваўкавыску»,
  • Telegram-чат «МоваНанова Ваўкавыск чат»,
  • Старонку ў «Одноклассники» «мова нанова»,
  • Старонку ў «Одноклассники» «МОВА НАНОВА Рэчыца»,
  • Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова (Бабруйск)»,
  • Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова»,
  • Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова»,
  • Старонку ў «Одноклассники» «Мова Нанова» (с разными идентификаторами).

Суд Лідскага раёна 26 чэрвеня прызнаў экстрэмісцкім:

  • TikTok-акаўнт «zerkalo.io2» і яго лагатып.

Палітвязень Юрый Седзянеўскі з Гродна выйшаў на волю

Ён адбыў тры гады «хіміі «ва ўстанове адкрытага тыпу № 17. Мужчыну разам з яго братам асудзілі за ўдзел у пратэстах і гвалт над міліцыянтам (арт.342, арт. 364 КК). Прычынай стала счэпка 6 верасня 2020 года, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Мужчыну чакалі дома жонка і двое дзяцей.

Юрый Седзянеўскі. Фота: «Вясна»

Ад палітвязня прыйшоў першы за месяц ліст

Ад Дзяніса Івашына бацькам прыйшоў першы за 35 дзён ліст, у якім ён віншаваў блізкіх. «З аднаго боку, цешыць, што Дзяніс змог павіншаваць блізкіх людзей. Значыцца ў пэўны час ён дакладна быў не ў ШЫЗА. Але дзіўна, што, напрыклад, мне Дзяніс не напісаў чарговага ліста. Таму мы дагэтуль ня ўпэўненыя ў тым, дзе ён перабывае і як сябе адчувае», — напісала яго жонка Вольга.

Івашына 21 траўня на 10 дзён змясцілі ў ШІЗА. 31 траўня тэрмін пакарання скончыўся, але лістоў не было. Верагодна, тэрмін пакарання працягнулі.

Дзяніс Івашын. Фота з архіва Вольгі Івашынай

У Гродне затрымалі сямейную пару

Прычынай сталі пратэсты 2020 года. Маці пакінулі з дзіцем — верагодна, пад хатнім арыштам. Таксама верагодна, ёй вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Верагодна, затрыманыя — Леанід і Антаніна Церабей.

Сям’я Церабей. Фота з сацсетак маладых людзей

Новыя «экстрэмісты»

Піўчук Аляксандр Васільевіч, Рачынскі Ігар Аляксандравіч, Падасінавік Алег Валер’евіч з Гродна, Міцкевіч Мікалай Мікалаевіч са Смаргоні 28 чэрвеня папоўнілі спіс «экстрэмістаў».

Прадпрымальніка з Гродна асудзілі за данат і адпраўку фота

Прадпрымальнік і бацька траіх дзяцей у жніўні 2020 года пералічыў грошы ў фонд салідарнасці «BYHELP» для дапамогі «ды-джэям пераменаў», знайшоў ДФР.

Пры затрыманні і праверцы мабільнага тэлефона ў мужчыны знайшлі фатаграфіі з месца дыслакацыі вайскоўцаў Дзяржпагранкамітэта. Ён адправіў іх у жніўні 2021 года ў рэдакцыю «экстрэмісцкага» рэсурсу. Мужчыну асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.

БТ расказала пра «вярбоўку на польскай мяжы». Спыталі ў польскіх памежнікаў, колькі ў гэтым праўды

Беларускае тэлебачанне расказала гісторыю беларуса, які працуе кіроўцам грузавіка ў Еўрасаюзе. У сюжэце «Вербоўка на мяжы?» мужчына расказаў тэлерадыёкампаніі «Гомель», як яго быццам бы правяралі на мяжы ў Тарэспалі польскія спецслужбоўцы. Hrodna.life запытаў у польскіх памежнікаў, наколькі можна верыць яго словам.

Вывучылі біяграфію: у Лідзе просяць перайменаваць вуліцу Дзяржынскага

Жыхары Ліды стварылі петыцыю за перайменаванне ў горадзе вуліцы, названай у гонар Фелікса Дзяржынскага. Вывучыўшы яго біяграфію, яны прыйшлі да высновы, што «яго імя не павінна быць ушанавана на карце Ліды».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024