У Гродне затрымалі сямейную пару. Прадпрымальніка з Гродна асудзілі за данат і адпраўку фота. Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 24 па 30 чэрвеня.
Анархіста Аляксандра Францкевіча судзяць за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі
Справу па арт. 411 ч. 2 КК “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі” разглядаў Мікалай Сяргейка 24 чэрвеня ў судзе Ваўкавыскага раёна, паведамляе Telegram-канал “Право имеют”.
Па 13 артыкулах КК яго асудзілі на 17 гадоў калоніі строгага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічынь ($8 800). Прызнаны палітвязнем, унесены ў спіс “тэрарыстаў”. Адбывае пакаранне ў ПК № 11 Ваўкавыска.

У Гродне ліквідуюць федэрацыю паветрана-сілавой атлетыкі
Справу аб ліквідацыі рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя паветрана-сілавой атлетыкі і паветранага эквілібра” разгледзелі 25 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя – Юрый Карэцкі. Ісцец – Міністэрства юстыцыі.
Арганізацыю зарэгістравалі ў Шчучыне пяць гадоў таму. Стваральнікі хацелі развіваць паветрана-сілавую атлетыку і праводзіць спаборніцтвы.
У Гродне ліквідуюць “Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі”
Ліквідацыю грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства ўрачоў агульнай практыкі” правялі 25 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе. Суддзя – Юрый Карэцкі. Ісцец – Міністэрства юстыцыі. Арганізацыя працавала ў в. Гервяты Астравецкага раёна з 2012 года.
Былыя палітвязні
Сяргей Змітровіч з Гродна 24 чэрвеня быў прызнаны былым палітвязнем.
Былая палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі
“Дзякуючы аператыўнай працы каманды эвакуацыі фонда BYSOL, былая палітзняволеная здолела выехаць і ўз’яднацца са сваёй сям’ёй”, – напісаў Андрэй Стрыжак.

Новая экстрэмісцкая інфармацыя
Суд Ленінскага раёна Гродна 24 і 25 ліпеня прызнаў экстрэмісцкімі:
- TikTok-акаўнт “ne_mauchy”,
- Старонку “ВКонтакте” “Мова Нанова – Маладзечна”,
- Старонку “ВКонтакте” “Мова Нанова – Магілёў”,
- Старонку “ВКонтакте” “Мова Нанова Гародня”,
- Старонку “ВКонтакте” “Мова Нанова – Салігорск”,
- Старонку “ВКонтакте” “МОВА НАНОВА Рэчыца”,
- Старонку “ВКонтакте” “Шаркоўшчына: Мова нанова”,
- Старонку “ВКонтакте” “МОВА НАНОВА – ПОЛАЦК”,
- Старонку “ВКонтакте” “Мова Нанова Астравец”,
- Старонку “ВКонтакте” “МОВА НАНОВА – ГОМЕЛЬ”,
- Старонку “ВКонтакте” “СВЕТЛАГОРСК”,
- Telegram-канал “Мова Нанова з Кіева”,
- Telegram-канал “Мова Нанова з Кіева Chat”,
- Telegram-канал “Мова Нанова Уроцлаў”,
- Telegram-канал “МОВА нанова з Варшавы”,
- Telegram-чат “Будзьма разам”,
- Telegram-канал “Мова нанова – Беласток”,
- Telegram-канал “Мова Нанова Гародня”,
- Telegram-чат “Каменты Мовы нанова”,
- Telegram-канал “Мова нанова Рыга”,
- Telegram-чат “Чат канала Мова нанова Рыга”,
- Telegram-канал “МоваНанова ў Ваўкавыску”,
- Telegram-чат “МоваНанова Ваўкавыск чат”,
- Старонку ў “Одноклассники” “мова нанова”,
- Старонку ў “Одноклассники” “МОВА НАНОВА Рэчыца”,
- Старонку ў “Одноклассники” “Мова Нанова (Бабруйск)”,
- Старонку ў “Одноклассники” “Мова Нанова”,
- Старонку ў “Одноклассники” “Мова Нанова”,
- Старонку ў “Одноклассники” “Мова Нанова” (с разными идентификаторами).
Суд Лідскага раёна 26 чэрвеня прызнаў экстрэмісцкім:
- TikTok-акаўнт “zerkalo.io2” і яго лагатып.
Палітвязень Юрый Седзянеўскі з Гродна выйшаў на волю
Ён адбыў тры гады “хіміі “ва ўстанове адкрытага тыпу №17. Мужчыну разам з яго братам асудзілі за ўдзел у пратэстах і гвалт над міліцыянтам (арт.342, арт. 364 КК). Прычынай стала счэпка 6 верасня 2020 года, паведамляе Telegram-канал “Право имеют”.
Мужчыну чакалі дома жонка і двое дзяцей.

Ад палітвязня прыйшоў першы за месяц ліст
Ад Дзяніса Івашына бацькам прыйшоў першы за 35 дзён ліст, у якім ён віншаваў блізкіх. “З аднаго боку, цешыць, што Дзяніс змог павіншаваць блізкіх людзей. Значыцца ў пэўны час ён дакладна быў не ў ШЫЗА. Але дзіўна, што, напрыклад, мне Дзяніс не напісаў чарговага ліста. Таму мы дагэтуль ня ўпэўненыя ў тым, дзе ён перабывае і як сябе адчувае”, – напісала яго жонка Вольга.
Івашына 21 траўня на 10 дзён змясцілі ў ШІЗА. 31 траўня тэрмін пакарання скончыўся, але лістоў не было. Верагодна, тэрмін пакарання працягнулі.

У Гродне затрымалі сямейную пару
Прычынай сталі пратэсты 2020 года. Маці пакінулі з дзіцем – верагодна, пад хатнім арыштам. Таксама верагодна, ёй вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, паведамляе Telegram-канал “Право имеют”.
Верагодна, затрыманыя – Леанід і Антаніна Церабей.

Новыя “экстрэмісты”
Піўчук Аляксандр Васільевіч, Рачынскі Ігар Аляксандравіч, Падасінавік Алег Валер’евіч з Гродна, Міцкевіч Мікалай Мікалаевіч са Смаргоні 28 чэрвеня папоўнілі спіс “экстрэмістаў“.
Прадпрымальніка з Гродна асудзілі за данат і адпраўку фота
Прадпрымальнік і бацька траіх дзяцей у жніўні 2020 года пералічыў грошы ў фонд салідарнасці «BYHELP» для дапамогі «ды-джэям пераменаў», знайшоў ДФР.
Пры затрыманні і праверцы мабільнага тэлефона ў мужчыны знайшлі фатаграфіі з месца дыслакацыі вайскоўцаў Дзяржпагранкамітэта. Ён адправіў іх у жніўні 2021 года ў рэдакцыю “экстрэмісцкага” рэсурсу. Мужчыну асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.
БТ расказала пра «вярбоўку на польскай мяжы». Спыталі ў польскіх памежнікаў, колькі ў гэтым праўды
Беларускае тэлебачанне расказала гісторыю беларуса, які працуе кіроўцам грузавіка ў Еўрасаюзе. У сюжэце «Вербоўка на мяжы?» мужчына расказаў тэлерадыёкампаніі «Гомель», як яго быццам бы правяралі на мяжы ў Тарэспалі польскія спецслужбоўцы. Hrodna.life запытаў у польскіх памежнікаў, наколькі можна верыць яго словам.
Вывучылі біяграфію: у Лідзе просяць перайменаваць вуліцу Дзяржынскага
Жыхары Ліды стварылі петыцыю за перайменаванне ў горадзе вуліцы, названай у гонар Фелікса Дзяржынскага. Вывучыўшы яго біяграфію, яны прыйшлі да высновы, што «яго імя не павінна быць ушанавана на карце Ліды».


