Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life
У Паўднёвым у Гродне заасфальтавалі вуліцу Цэнтральную. Грамадскі транспарт — аўтобус № 51 — па ёй пусцяць ужо з 1 ліпеня.
Пусціць аўтобус раней тут было немагчыма праз стан дарогі.
Праз Паўднёвы цяпер будзе праходзіць маршрут аўтобуса № 51 «Вуліца Багушэвіча — Плошча Дзекабрыстаў». Ён паедзе праз прыпынак «Вуліца Багушэвіча — вул. Вялікая Альшанка» (без змен), затым — па вуліцы Айчынная — вуліцы Цэнтральная — шашы Індурская і далей па сваім маршруце без змен, назад гэтак жа, удакладніў «Аператар пасажырскіх перавозак». Расклад можна будзе паглядзець на адпаведным сайце у дзень змены.
Цэнтральная — самая доўгая вуліца мікрараёна, паралельная вуліцы Садакова. Каб уладкаваць на ёй аўтобусныя прыпынкі, прыйшлося прыбраць больш за 20 дрэў і кустоў. Таксама ў Паўднёвым планавалі вырашыць пытанне з адвядзеннем вады — некаторыя ўчасткі дарогі затапляе пасля залевы.
Чытайце таксама: На Дзень незалежнасці ў Гродна перакрыюць цэнтральныя вуліцы: транспарт паедзе па змененых маршрутах
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…