У Гродне прадаюць аднапакаёвую кватэру-студыю ў цэнтры па вул. Леніна, 6. На 30 квадратаў тут змясцілі два спальных месцы, гасціную, кухню і працоўнае месца. Кватэра прадаецца з мэбляй і тэхнікай. Яна гатовая да пражывання. Месца пасуе для здачы ў кароткатэрміновую арэнду.
У адным пакоі ёсць ложак і канапа, якую можна выкарыстоўваць як спальнае месца. З падваконніка зрабілі працоўнае месца. Побач — зона адпачынку з канапай і тэлевізарам насупраць. Для захоўвання ёсць шафкі. У прыхожай пакінулі адкрытую цагляную сцяну. Упрыгожваюць прастору падвесныя свяцільні.
Кватэра размешчана на апошнім паверсе чатырохпавярховага дома. Агульная плошча — 33,2 м². У ёй замянілі камунікацыі - электрыку, трубы. Зрабілі рамонт з дарагімі матэрыяламі, сцвярджаюць гаспадары. Усталявалі электрычны бойлер з аддаленым кіраваннем. Ёсць кандыцыянер. Санвузел — сумешчаны. Там ёсць душавая кабіна. З досыць рэдкага — сушыльная машына.
На падлогу паклалі кварцвініл (водатрывалае падлогавае пакрыццё — Hrodna.life) бельгійскай вытворчасці. На сценах — дэкаратыўная тынкоўка. Убудаваная кухня зроблена з масіва ясеня. Ёсць посудамыйная і кава-машыны.
Вокны кватэры выходзяць у ціхі двор. У крокавай блізкасці аўтавакзал, парк Жылібера, Цэнтральны рынак, плошча Савецкая.
Кошт — $ 56 000. Магчымы гандаль. Вам дапамогуць прадаць нерухомасць для куплі гэтай.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трошка на Дзевятоўцы з відам на ўвесь горад