Навіны

Гродзенцы хацелі зарабіць у Hamster Kombat. Але трапілі на махляроў і страцілі грошы

У Гродне ашукалі 62-гадовага гульца ў Hamster Kombat. Ён хацеў зарабіць грошы, але пазбавіўся 1605 рублёў, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Hamster Kombat. Крыніца: Shutterstock

Hamster Kombat — гэта гульня ў Telegram, у якой гульцы могуць зарабляць віртуальныя токены, выконваючы розныя заданні і місіі. Гульня ўключае элементы навучання ў сферы крыптовалюты і блокчэйн-тэхналогій.

Пацярпелы хацеў набыць гульнявыя манеты. У адным з чат-ботаў у Telegram прапанавалі такую магчымасць. Мужчына напісаў, што хоча набыць 300 манет. Яму адказалі, што мінімальны аб’ём — 500 токенаў.

Мужчына набыў 500 токенаў за больш чым 1600 рублёў. Пасля гэтага махляры напісалі, што 500 гэта мала і можна набыць мінімум 800. Калі мужчына не пагадзіўся і запатрабаваў вярнуць грошы, махляры перасталі адказваць і выдалілі перапіску.

Не адзінае махлярства з «хамякамі» у Гродне

Ахвярай ашуканцаў стала і 26-гадовая гродзенка, якая гуляла ў Hamster Kombat. Жанчына знайшла ў Telegram рэкламу, праз якую нібыта праводзілі конкурс, звязаны з гульнёй. Яна прайшла па спасылцы і запоўніла анкету для ўдзелу ў «конкурсе».

Праз нейкі час з жанчынай звязаўся карыстальнік пад нікам @ADEL_OFIC і паведаміў, што яна «выйграла» 200 тыс. расійскіх рублёў ($ 2,2 тыс.). Каб іх атрымаць, яна быццам бы павінна заплаціць камісію ў памеры 100 беларускіх рублёў, якую потым вернуць разам з выйгрышам. Ні камісіі, ні «прыза» яна так і не ўбачыла.

Чытайце таксама: Беларуска за 500 рублёў зняла псуту і ацаліла. Гэта палічылі махлярствам

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025