Навіны

Аўтапарад і Ігар Нікалаеў. Што плануюць у Гродне на Дзень Незалежнасці?

3 ліпеня ў Гродне будуць святкаваць Дзень Незалежнасці і 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Урачыстыя мерапрыемствы пачнуцца ў 10:00 з цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы ў парку Жылібера. Удзел прымуць кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, работнікі прадпрыемстваў, ветэраны і моладзь.

Глядзіце таксама: Як адзначаць Дзень Незалежнасці ў Гродне: падрабязная праграма на 3 ліпеня

Навінкай для Гродна стане аўтапарад «Да 80-годдзя вызвалення: сімвалы і даты свету», піша «Гродзенская праўда». Ён аб’яднае ў калону каля 25 стылізаваных аўтамабіляў, у тым ліку буйнагабарытнай тэхнікі, з усіх раёнаў вобласці. За ім пройдзе шэсце работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Гродна. У ім прымуць удзел каля 500 чалавек: прадстаўнікі адукацыі, аховы здароўя, гандлю і спорту. Шэсце пачнецца ад вуліцы Сацыялістычнай і скончыцца на плошчы Тызенгаўза.

У 11.00 на плошчы Леніна пачнецца ўрачысты мітынг.

На вуліцы Савецкай адкрыюцца тэматычныя пляцоўкі «Дошка Гонару. 1944−2024», дзе прадставяць дасягненні прамысловасць, установы аховы здароўя, ЖКГ, сфера інфармацыі і сувязі і вядомыя брэнды вобласці.

У 12.00 на плошчы Савецкай пачнецца спартыўнае свята.

У парку Жылібера рыхтуюць інтэрактыўныя лакацыі. Там выступяць калектывы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, ветэранаў працы і ўзброеных сіл. Будзе майстар-клас па танцах, выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, анімацыйныя праграмы, фотазоны. Каля ўваходу ў парк з боку вуліцы Ажэшкі пройдуць паказальныя выступленні МНС, Дэпартамента аховы, ДАІ і міліцыі.

На працягу дня будзе працаваць выязны гандаль, а на плошчы Леніна — грамадскае харчаванне пад адкрытым небам на тысячу пасадачных месцаў. На вячэрнім канцэрце выступіць Ігар Нікалаеў (Расія).

Свята завершаць рэспубліканскай акцыяй «Пяём гімн разам», феерверкам і танцамі. Праграма яшчэ будзе ўдакладняцца і можа карэктавацца.

Чытайце таксама: Першы гарадскі выпускны ў Гродне: шэсце, канцэрт і феерверк для 2,5 тысяч выпускнікоў

Падзяліцца
Меткі: святы

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025