Навіны

Бондарава звярнулася ў МНС — каб выратаваць рускамоўных пасажыраў ад беларускай мовы

Праўладная і прарасійская актывістка Вольга Бондарава з Гродна звярнулася ў Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі са скаргай на адсутнасць рускай мовы на налепках у грамадскім транспарце. Пры тым рускамоўныя надпісы замянілі на надпісы на беларускай літаральна ў канцы вясны. У сваім звароце Бондарава спаслалася на нормы закона, якія часта парушаюцца ў адносінах да беларускай мовы і беларускамоўных грамадзян нашай краіны.

У звароце актывістка напісала, што адсутнасць рускай мовы стварае нязручнасці для грамадзян Беларусі. Яна ўспомніла нядаўні выпадак узгарання аўтобуса ў Мінску. Яе ўсхвалявалі адсутнасць «інфармацыі аб бяспецы» на рускай мове і «новыя незразумелыя словы» «вечка», «выключальнік», і «клямка». Жанчына лічыць, што гэтыя словы «ніхто не выкарыстоўвае ў гутарцы і не зразумее, што куды націснуць у выпадку надзвычайнай сітуацыі».

Яна прапанавала дадаць рускую мову як другую дзяржаўную на інфармацыйныя ўказальнікі аб бяспецы ў грамадскім транспарце Мінска і іншых гарадоў.

Спасылаецца на артыкулы, якія парушаюць датычна беларускай мовы

Бондарава спаслалася на 17 артыкул Канстытуцыі: «Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы», падкрэсліўшы, што яе фармулёўка не дапускае «ніякага розначытання і фармулёўкі АБО». Вольга Бондарава прывяла яшчэ некалькі спасылак на пункты закона, і рэзюмавала, што «ігнараванне рускай мовы ў інфармацыйных паказальніках аб бяспецы грамадскага транспарту парушаюць правы асобы па моўнай прыкмеце рускамоўнага насельніцтва». Такім чынам, у сваім звароце яна спаслалася менавіта на тыя нормы закону, якія ў Беларусі часта парушаюцца ў дачыненні да беларускай мовы і беларускамоўнага насельніцтва.

Чытайце таксама: На аўтавакзале ў Гродне зніклі аб’явы на беларускай мове

Звароты ў выканаўчыя камітэты не прынеслі Вользе Бондаравай жаданага выніку — «атрыманыя адпіскі», адзначыла яна. Адказ з «Мінсктранса» з пералікам моваў, якія выкарыстоўваюцца ў грамадскім транспарце, яе таксама не парадаваў. За рускую мову ў Беларусі Бондарава б’ецца і ў іншых сферах.

Якія надпісы абураюць прарасейскіх актывістак?

Таксама Бондарава ў сваім канале перапосціла запіс праўладнай мастачкі Святланы Жыгімонт ад 4 чэрвеня. У ёй тая абураецца выпраўленнем русізмаў на шыльдах, наяўнасцю англійскай мовы ў транспарце і адкрыта здзекуецца з беларускай мовы: «Клямка-плямка, вечка-авечка і інвалідны вазок. 🤪 Это мова? Да идите вы нах [зачеркнуто] Хотите такую мову?» [Арфаграфія і пунктуацыя аўтаркі захаваныя — Hrodna.life]. Жыгімонт абурылі надпісы: «Пры аварыі адчыніць вечка, націснуць чырвоную кнопку, дзверы адчыніць уручную»; «Пры аварыі павернуць клямку да ўпору, дзверы адчыніць уручную»; «Месца для інваліднага вазка. Івалідны вазок павінен устанаўлівацца супраць напрамку руху з апорай на перагародку або апорную панэль у зафіксаваным становішчы».

Акрамя барацьбы супраць беларускай мовы ёсць і барацьба за яе. Так, моўны актывіст Ігар Случак зазначаў, што 12 красавіка пісаў звароты ў «Мінсктранс» аб тым, каб у грамадскім транспарце былі інфармацыйныя таблічкі і налепкі на беларускай мове. Таксама 18 чэрвеня актывісты прапаноўвалі гродзенцам пісаць звароты, каб на новых электронных табло, якія плануюць усталяваць на прыпынках грамадскага транспарту ў Гродне, з’явілася беларуская мова.

Чытайце таксама: Бондарава парадавалася, што перамагла беларускую лацінку. Насамрэч, гэта быў расійскі трансліт

Падзяліцца
Меткі: мова

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025