Навіны

Стогадовую вінакурню пад Гальшанамі прадалі за $ 16,7 тыс. Што яе чакае?

Пад Гальшанамі за $ 16,7 тыс. прадалі бровар, які застаўся ад сядзібы Скіндэраў. Будынку больш за 100 гадоў, але ён не ахоўваецца дзяржавай.

Бровар сядзібы Скіндэраў знаходзіцца ў вёсцы Міхайлаўшчына, на вуліцы Маладзёжнай, 29. Будынак прадалі з чацвёртай спробы. На чарговы аўкцыён выставілі пачатковую цану са зніжкай у 50% - за 7,4 тыс. рублёў ($ 2,3 тыс.). На зніжку прыйшло адразу шэсць пакупнікоў. Вінакурню ў выніку прадалі за 53,5 тыс. рублёў ($ 16,7 тыс.) — гэта ў 7,5 разы больш за пачатковую цану.

Хоць СМІ пісалі пра бровар як пра унікальны будынак, яго няма ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта значыць, што новы ўладальнік зможа паступіць з ім як заўгодна. Па ўмовах продажу, на ўчастку плошчай 0,3 га можна размясціць жылы дом, будынак для гандлю, абслугоўвання насельніцтва, аб’ект аховы здароўя, культурна-асветнага прызначэння або грамадскае харчаванне.

Агульная плошча будынка — 411,90 кв.м, падмурак з бутабетону, вонкавыя сцены ўзведзены з каменя, дах пакрыты азбестацементавымі лістамі, вокны драўляныя. Ёсць дзве прыбудовы. У 2021 годзе будынак прызналі безгаспадарнай маёмасцю, ён не меў ні інвентарнага нумара, ні прызначэння. Потым да продажу бровар належаў Гальшанскаму сельскаму выканкаму.

Гісторыя сядзібы

Фальваркам Міхайлаўшчызна з другой паловы XIX стагоддзі валодала сям’я Скіндэраў. Сядзіба канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя дасталася ім ад папярэдніх уладальнікаў. Падчас Першай сусветнай вайны ў сядзібных дамах размяшчаўся шпіталь, пісаў канал «Спадчына». Пазней тут быў адкрыты завод па перапрацоўцы лёну. Падчас Другой сусветнай вайны немцы трымалі ў будынках ваеннапалонных.

Па звестках даследніка Анатоля Хведарука, вінакурны завод (бровар) пабудавалі Скіндэры ў 1891 годзе, а ў 1907 годзе яго рэканструяваў апошні ўладальнік Чэслаў Скіндэр. Будынак з’яўляецца прыкладам прамысловай архітэктуры эпохі.

Засталіся фрагменты парка, варот і гаспадарчых пабудоў. Сядзібны дом не захаваўся — на яго месцы знаходзіцца адміністрацыйны будынак.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025