Ва ўстанове ёсць танцпол, сцэна, бар. Тут можна паспяваць песні, з’есці паўнавартасную страву і выпіць кактэйль. Для караоке выкарыстоўваюць прафесійнае гукавое абсталяванне.

У бары можна з’есці сушы і роллы, салаты, брускеты, пасту, бургеры — іх робяць з натуральнымі спецыямі і хатнімі соусамі. Ёсць аўтарскія стравы – напрыклад, рол ад шэфа «INSTA сашымі». Ва ўстановы ёсць дастаўка. Сярэдні цэннік – 14-25 рублёў. На бары — калекцыя кактэйляў.

Часам бываюць акцыі – сушы або кальян у падарунак. Па пятніцах і суботах праводзяць розыгрышы па вуліцах Гродна – можна атрымаць бясплатны ўваход і зніжку альбо бясплатны кальян. У гонар дня нараджэння дораць кактэйль.

Бар знаходзіцца на вул. Пралетарскай, 18а – на месцы казіно “Арагон”, якое закрыта з 2016 года, і караоке “Марго”. “Insta” працуе з сакавіка. На адкрыцці выступіла NIKA FOX з дзяўчатамі ў бялізне на падтанцоўцы.

Ва ўстановы ёсць TikTok – там актыўна выкарыстоўваюць трэнды сацсеткі.

Час працы:

  • Чц: 19: 00-02:00
  • Пт-Сб: 19: 00-05: 00
  • Ндз: 19: 00-02:00

Чытайце таксама: DJ з Гродна адкрывае музычны бар VINYL. Там можна будзе слухаць пласцінкі