На Дзевятоўцы ў Гродне прадаецца трошка на апошнім паверсе з відам на ўвесь горад. Тут ёсць і ванна, і душавая кабіна. Для рэчаў ёсць невялікая гардэробная. Да цэнтра — 10 хвілін на машыне.
Агульная плошча — 77.5 м2. Кватэра знаходзіцца на апошнім паверсе 16-павярхоўкі па вул. Белыя Росы, 67. Санвузел — раздзельны. У ванным пакоі ёсць і ванна, і душавая кабіна. Ёсць лоджыя. Вокны выходзяць на двор.
На кухні ёсць халадзільнік з генератарам лёду з аўта-падачай вады. Кухонныя шафкі ў столь — розных колераў. Ёсць закрытыя шафкі і адкрытыя паліцы. Кран і ракавіна — белага колеру, на такім не бачныя разводы.



















Зала ў белых колерах сумешчана з кабінетам — ёсць камп’ютарны стол. Месца для захоўвання ёсць у прыхожай. Таксама арганізавалі невялікую гардэробную.
Паблізу знаходзіцца ўся інфраструктура. За 8−10 хвілін на машыне вы будзеце ў цэнтры горада. Для аўтамабіляў ёсць стаянка.
Кошт — $ 82 000. Можна патаргавацца.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двухпакаёўка ў новым раёне з гардэробнай і відамі на закат