Навіны

Побач з Аўгустоўскім каналам з’явіцца глэмпінг. Што гэта і каму можа быць цікава?

У турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» створаць турыстычны глэмпінгавы цэнтр. Ён пачне працаваць у 2025 годзе. Яго арганізуе новы рэзідэнт Свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» — «НомадХаус Гродно».

Глэмпінг. Фота ілюстрацыйнае: pixabay.com

Глэмпінгавы цэнтр з’явіцца ў раёне вёскі Пясчаны. Ён будзе складацца з двух- і чатырохмясцовых дамкоў, які плануюць убудаваць у прыродны ландшафт. Дамкі будуць забяспечаны ўсімі выгодамі для круглагадовага пражывання турыстаў.

Глэмпінг — адпачынак на прыродзе з усімі зручнасцямі і паўнавартасным гатэльным абслугоўваннем. Таксама база для глэмпінгу павінна быць мабільнай і арганічна ўпісвацца ў навакольнае асяроддзе, не наносячы яму шкоды.

Госці змогуць скарыстацца дадатковымі паслугамі: наведаць саўну на беразе возера, пракаціцца па возеры ці Аўгустоўскім каналн на сапбордах, наведаць экскурсійныя веласіпедныя туры, а таксама сплавіцца на байдарках па мясцовых рэчках і канале.

Не першы глэмпінг у Гродзенскай вобласці

У гродзенскай частцы Белавежскай пушчы ў Свіслацкім раёне можна адпачыць на прыродзе ў глэмпінгах і дамах-трохкутніках. Таксама там ладзяць сафары-туры, экстрым-туры па бездаражы і рэтрыт-туры.

Чытайце таксама: Сафары, вузкакалейка і Жыровічы: што шукаюць турысты ў Гродзенскай вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025