Навіны

У Гродзенскі заапарк прывезлі новых жывёл. Хто папоўніў калекцыю?

Гродзенскі заапарк набыў новых жывёл — гэта яшчаркі, газелі і птушкі. Іх прывезлі з расійскіх звярынцаў і зараз яны на каранціне, расказалі ў заапарку.

Каго набылі ў Гродзенскі заапарк?

З Маскоўскага заапарка ў Гродна прывезлі:

  • двух джэйранаў (невялікія газелі);
  • самку японскага жураўля 2023 года нараджэння;
  • канадскіх казарак;
  • гусей суханосаў;
  • грызуноў.

З Тульскага экзатэрыўма ў Гродна прыехаў сінеязыкі сцынк (аўстралійская яшчарка), шэрая горная каралеўская змяя і іншыя рэптыліі.

Некаторых жывёл раней не было

Джэйраны і японскі журавель з’явіліся ў калекцыі заапарка ўпершыню. Самка жураўля прыехала, каб сфарміраваць пару. Для яе ўжо знайшлі самца — набыць яго плануюць да канца 2024 года.

Для джэйранаў паспрабуюць стварыць неабходныя ўмовы, бо з іх утрыманнем у няволі ёсць складанасці. Яны вельмі асцярожныя і баязлівыя жывёлы.

Чытайце таксама: Каранік паабяцаў прывезці ў Гродна слана

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025