Навіны

Вараніца раскрытыкавала Бондараву і заступілася за Караткевіча і Быкава

Намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Святлана Вараніца раскрытыкавала праўладную актывістку Вольгу Бондараву. Прычынай крытыкі стаў пост у Telegram-канале Бондаравай, у якім тая зняважліва выказвалася пра беларускую мову.

Святлана Вараніца. Фота: grodnonews.by

Што адбылося?

Актывістка Вольга Бондарава, мастачка Святлана Жыгімонт і блогерка Таццяна Сідаровіч у сваіх Telegram-каналах апублікавалі пасты. У іх жанчыны абураліся з’яўленнем беларускай мовы на этыкетках прадукцыі «Малочны свет».

Святлана Вараніца апублікавала скрыншоты з гэтых Telegram-каналаў і напісала, што гэта не крытыка, а «прыніжэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь, здзек з дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання дзяржаўных моў, заклік да трэціравання калектыву аднаго з градаўтваральных прадпрыемстваў».

Вараніца абараніла мову, Караткевіча і Быкава

На думку Вараніцы, «сеткавы хейт падсілкоўваецца, у тым ліку, і знікненнем са школьнай праграмы твораў Уладзіміра Караткевіча, і абразлівымі выпадамі на адрас Васіля Быкава».

Свой пост намесніца старшыні Гродзенскай «Белай Русі» скончыла допісам на беларускай мове, выкарыстаўшы назву кнігі Васіля Быкава.

«„Мёртвым не баліць“, а жывым ад мінулага роднай зямлі адракацца ці дазваляць ганебна адносіцца да роднай мовы, хоць рускай, хоць беларускай, хоць нашага ўнікальнага шматгалосся — справа не толькі дрэнная з маральнага пункту гледжання, але і вельмі небяспечная. У каторы раз ужо падкрэсліваю, што новая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі не на пустым месцы напісана».

Чытайце таксама: З будынка турыстычнага цэнтра ў Гродна зніклі надпісы, якімі абурылася Бондарава

Вараніца не першы раз крытыкуе праўладных актывістаў і прапагандыстаў

У жніўні 2023 года Святлана Вараніца назвала прапагандыста Рыгора Азаронка апантаным. Яна пісала ў сваім Telegram-канале, што «не хоча азаронкаўшчыны і бондараўшчыны» ў Беларусі. У снежні 2022 года Вараніца дыскутавала з Бондаравай. Прычынай стала адмена спектакля ў Гродне з-за скаргі праўладнай актывісткі. Тады Вараніца напісала, што прэтэнзіі Бондаравай — «трызненне запаленай свядомасці».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025