Актывісты прапануюць гродзенцам пісаць звароты, каб на новых электронных табло, якія плануюць усталяваць на прыпынках грамадскага транспарту ў Гродне, з’явілася беларуская мова.
Актывісты склалі тэкст прапановы, які кожны ахвотны можа проста скапіраваць і даслаць ад свайго імя.
Звароты яны прапануюць адпраўляць на электронную пошту:
- info@gorod.grodno.by (Гродзенскі гарвыканкам)
- avtotrans@grodnotrans.by (Гроднааблаўтатранс)
- info@ap1.by (Аўтобусны парк Гродна)
Прыкладны тэкст звароту, які прапануюць актывісты: У Гродна на прыпынках грамадскага транспарту плануецца ўстанавіць каля 50 электронных табло з раскладам руху. ПРАПАНУЮ: 1. Трансляваць інфармацыю на дадзеных табло на беларускай мове; або 2. Забяспечыць магчымасць, каб інфармацыя па чарзе транслявалася на беларускай і рускай мовах.
Што за электронныя табло?
У пачатку чэрвеня 2024 года стала вядома, што на самых ажыўленых прыпынках грамадскага транспарту ў Гродне плануюць усталяваць 50 новых электронных табло. Іх збіраюць у Гродзенскім аўтобусным парку, бо там ёсць спецыялісты, якія могуць праводзіць дыягностыку і рамонты гэтых экранаў.