На Юбілейным возеры пачаў працаваў абноўлены пляж. Там размясцілі шэзлонгі і парасоны, якімі можна скарыстацца напракат. Цэны і ўмовы арэнды апублікавалі на сайце Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 

Як працуе абноўлены пляж на Юбілейным возеры: час і ўмовы пракату
Абноўлены пляж на Юбілейным возеры. Крыніца: Telegram-канал “Телеканал “Гродно Плюс”. Новости Гродно”

Пракат шэзлонгаў, парасонаў і столікаў працуе з пятніцы па нядзелю з 10:00 да 22:00. Перапынкі на абед – з 13:00 да 13:30 і з 17:00 да 17:30. Каб арандаваць гэтыя рэчы, трэба заключыць дамову з Гродзенскай гарадской ЖКГ.

Цэны пракату на Юбілейным возеры

Пракат інвентару (штучна) за першыя 2 гадзіны

  • Парасон – 1,50 руб.
  • Ляжак – 1,80 руб.
  • Стол – 0,90 руб.

Пракат інвентару (штучна) за кожную дадатковую гадзіну

  • Парасон – 0,70 руб.
  • Ляжак – 0,90 руб.
  • Стол – 0,40 руб.

Пракат інвентару (камплект) за першыя 2 гадзіны

  • 2 лежакі і 1 стол (парасон бясплатна) – 4,50 руб.
  • 4 лежакі і 2 сталы (2 парасоны бясплатна) – 9,10 руб.

Пракат інвентару (камплект) за кожную дадатковую гадзіну

  • 2 лежакі і 1 стол (парасон бясплатна) – 2,00 руб.
  • 4 лежакі і 2 сталы (2 парасоны бясплатна) – 4,50 руб.

Чытайце таксама: Ю — Юбілейнае возера. 5 фактаў пра вадаём, які насамрэч не возера