Навіны

На гарадскі выпускны ў Гродне закрыюць вуліцы ў цэнтры і забароняць прадаваць алкаголь

Агульнагарадскі выпускны пройдзе ў Гродне 14 чэрвеня 2024 года з 18.00 да 23.00. У сувязі з гэтым у цэнтры горада абмяжуюць рух транспарту. Для бяспекі выпускнікоў будзе ахоўваць міліцыя. Алкаголь у гэты вечар будуць прадаваць толькі на разліў.

Поўную праграму свята глядзіце тут.

Як перакрыюць вуліцы і як паедзе транспарт у дзень агульнагарадскога выпускнога

Будуць закрытыя:

  • цэлы дзень (з 00.00 да 24.00) — вул. Замкавая;
  • з 16.30 да 18.30 — вул. Мітрапаліта Філарэта, пл. Тызенгаўза, вул. Лермантава (участак ад завулка Віленскага да вул. Міцкевіча), вул. Міцкевіча;
  • з 18.00 да 24.00 — вул. Кастрычніцкая, вул. Стэфана Баторыя, вул. Калючынская (участак ад вул. Кірава да вул. Маркса), вул. Кірава (участак ад вул. Сацыялістычнай да вул. Калючынскай), вул. Маркса (участак ад вул. Стэфана Баторыя да вул. Сацыялістычнай);
  • з 22.00 да 24.00 — вул. Маставая, вул. Давыда Гарадзенскага, вул. Вялікая Траецкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Гарнавых (участак ад вул. Маставой да вул. Савецкіх Пагранічнікаў), вул. Падгорная.

Прыкладна з 22.30 абмяжуюць і праход людзей па вуліцах Гарнавых, Маставой, Парыжскай Камуны, Давыда Гарадзенскага, Траецкай і з плошчы Савецкай. Гэта звязана з феерверкам, які запланаваны на 23.00.

Гродзенскі гарадскі Аператар пасажырскіх перавозак апублікаваў змененыя маршруты гарадскога транспарту на вечар 14 чэрвеня. Пасля заканчэння гарадскога выпускнога будзе арганізаваны дадатковы транспарт для падвозу гараджан да спальных раёнаў.

Як міліцыя будзе ахоўваць выпускнікоў

У дзень гарадскога выпускнога ў кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі Гродна будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі.

«Яны будуць знаходзіцца ў школах і гімназіях з моманту пачатку святочных мерапрыемстваў, арыенціровачна з 14.00, і да іх заканчэння — прыкладна да 05.00. Пасля гэтага адказнасць за выпускнікоў будзе ўскладзена на бацькоў», — распавёў намеснік начальніка — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС Гродна Дзмітрый Шкадаў.

Дзяжурыць міліцыя будзе і падчас агульнагарадскога свята. На плошчы Савецкай арганізуюць дзве зоны бяспекі. У першую прапусцяць толькі саміх выпускнікоў па спецыяльных бранзалетах. Другая зона — для бацькоў, сваякоў і сяброў выпускнікоў.

Увечары і ноччу забароняць прадаваць алкаголь

На час правядзення выпускных вечароў - з 18.00 14 чэрвеня да 08.00 15 чэрвеня — у Гродне забароняць прадаваць алкаголь.

Не будуць прадаваць гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае і іншыя напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш. Такое рашэнне 27 траўня прыняў Гродзенскі гарвыканкам.

Адначасова паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама ад 31 траўня па ўсёй вобласці на той жа час забароняць прадаваць піва і слабаалкагольныя напіткі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту да 7%.

На разліў у барах, рэстаранах і іншых у аб’ектах грамадскага харчавання Гродна выпіць можна будзе без праблем, нягледзячы на ​​гарадскі выпускны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025