Беларус размясціў на старонцы ў «Аднакласніках» фота міліцыянта са Свіслачы і напісаў абразлівы каментар. Распачалі крымінальную справу, але спынілі яе за тэрмінам даўніны. Міліцыянт палічыў, што яму прычынілі маральную шкоду і ўсё роўна папрасіў кампенсацыю праз суд.

Іск разгледзелі ў судзе Свіслацкага раёна. Адказчык яго не прызнаў. Але суд пастанавіў спагнаць на карысць міліцыянта 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і 120 — дзяржпошліны.

Тэрмін даўнасці паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) змянілі ў 2021 годзе. Цяпер замест двух гадоў ён складае пяць. На іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды няма часовых абмежаванняў.

Чытайце таксама: