Навіны

Ездзіць стала даражэй, а гародніну есці танней. Як змяніліся цэны ў Гродзенскай вобласці за месяц

У траўні 2024 года больш за ўсё ў Гродзенскай вобласці змяніліся цэны на фрукты. Яны выраслі на 6% у параўнанні з красавіком, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Продаж фруктаў. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com/pietroannicchiarico

На другім месцы па росце цэнаў — паслугі чыгуначнага транспарту. За месяц цана вырасла на 5,1%. Адзінымі пазіцыямі, цэны на якія знізіліся, сталі гародніна на 5,2%, і абутак на 0,8%.

Сярод харчовых тавараў найбольш выраслі цэны на фрукты — 6%, кандытарскія вырабы — 1,7%, а таксама курыныя яйкі — 0,5%. Сінтэтычныя мыйныя сродкі падаражэлі на 3,9%, аўтамабільны бензін — на 0,9%, будаўнічыя матэрыялы — на 0,3%.

За тры месяцы сітуацыя змянілася

Калі ў траўні 2024 больш за ўсё выраслі цэны на фрукты, то ў лютым, у параўнанні са студзенем, больш за ўсё змяніліся цэны на турыстычныя паслугі. Тады ж цэны знізіліся толькі ў сферы чыгуначнага транспарту на 2,4%, зараз на гэтыя паслугі цэны выраслі на 5,1%.

Цэны на паслугі ў сферы турызму выраслі на 4,6%. Тры месяцы таму, рост быў большы, тады цэны выраслі на 13,7%.

За год інфляцыя ў сферы паслуг склала больш чым 6%

За перыяд з траўня 2023 па травень 2024 года цэны ў Гродзенскай вобласці змяніліся:

  • на харчовыя тавары выраслі на 5,4%;
  • на нехарчовыя тавары выраслі на 3,7%;
  • у сферы паслуг выраслі на 6,7%.

Чытайце таксама: «Ездзяць, але не афішуюць». Што адбываецца з турызмам у Гродзенскай вобласці?

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025