Супрацоўніца МНС у Астраўцы апублікавала фота мужа з палюбоўніцай. Яны — калегі, працуюць у Астравецкім РАУС. Пасля аповеду пра раман дзяўчыну звольнілі. Яна вырашыла пакараць жонку. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за разгалашэнне дадзеных адмовілі. У красавіку адміністрацыйку за разгалашэнне звестак спынілі. Але ўжо ў траўні жонку каханка ўсё ж аштрафавалі - па іншай частцы таго ж артыкула.

Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» фота мужа з палюбоўніцай. З яе слоў, гэта атрымалася выпадкова. Яна хацела адправіць выяву бацьку палюбоўніцы, каб ён на яе паўплываў. Фатаграфію жанчына знайшла ў тэлефоне мужа. Таксама яна хадзіла да кіраўніцтва Астравецкага РАУС і распавяла пра адносіны каханых. Пасля гэтага апошнюю звольнілі з працы.

Палюбоўніца распавяла, што хацела захаваць адносіны ў таямніцы. Хоць яе каханы распавядаў, што ў калектыве аб іх рамане ведалі.

У красавіку справу паводле ч. 3 арт. 23.7 КаАП спынілі. А 4 траўня ў судзе Астравецкага раёна жонку аштрафавалі. Аказалася, яна маці дваіх малалетніх дзяцей у дэкрэце. Паводле ч. 1 арт. 23.7 КаАП яна заплаціць штраф у тры базавыя велічыні (120 рублёў). Хоць пагражала ёй да 50 базавых.

Артыкул 23.7. Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных

1. Наўмысныя незаконныя збор, апрацоўка, захоўванне або прадастаўленне персанальных дадзеных фізічнай асобы альбо парушэнне яе правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных дадзеных.

3. Наўмыснае незаконнае распаўсюджванне персанальных дадзеных фізічных асоб.