Супрацоўніца МНС у Астраўцы апублікавала фота мужа з палюбоўніцай. Яны — калегі, працуюць у Астравецкім РАУС. Пасля аповеду пра раман дзяўчыну звольнілі. Яна вырашыла пакараць жонку. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы за разгалашэнне дадзеных адмовілі. У красавіку адміністрацыйку за разгалашэнне звестак спынілі. Але ўжо ў траўні жонку каханка ўсё ж аштрафавалі - па іншай частцы таго ж артыкула.
Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» фота мужа з палюбоўніцай. З яе слоў, гэта атрымалася выпадкова. Яна хацела адправіць выяву бацьку палюбоўніцы, каб ён на яе паўплываў. Фатаграфію жанчына знайшла ў тэлефоне мужа. Таксама яна хадзіла да кіраўніцтва Астравецкага РАУС і распавяла пра адносіны каханых. Пасля гэтага апошнюю звольнілі з працы.
Палюбоўніца распавяла, што хацела захаваць адносіны ў таямніцы. Хоць яе каханы распавядаў, што ў калектыве аб іх рамане ведалі.
У красавіку справу паводле ч. 3 арт. 23.7 КаАП спынілі. А 4 траўня ў судзе Астравецкага раёна жонку аштрафавалі. Аказалася, яна маці дваіх малалетніх дзяцей у дэкрэце. Паводле ч. 1 арт. 23.7 КаАП яна заплаціць штраф у тры базавыя велічыні (120 рублёў). Хоць пагражала ёй да 50 базавых.
Артыкул 23.7. Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных дадзеных
3. Наўмыснае незаконнае распаўсюджванне персанальных дадзеных фізічных асоб.