Навіны

Комін з флюгерам захаваюць, з паддашша зробяць мансарду. На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах

На гродзенскім піўзаводзе пачалі мяняць дах плошчай амаль 1 тыс. кв. м. Пасля рэканструкцыі пад ім арганізуюць крамы з продажам адзення ад беларускіх брэндаў. Адметны комін будынка захаваюць, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».

Рэканструкцыя даху гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Беларусь 4. Гродна».

Даху плануюць надаць гістарычнае аблічча. Яго хочуць прыпадняць і выраўняць. Пакрыццё застанецца фальцавым, але зменіцца структура. Колер застанецца такім жа. У планах уцяпліць паддашша і арганізаваць мансардны паверх плошчай 400 кв.м. Там маюць адкрыцца крамы адзення беларускіх брэндаў.

Рэканструкцыя даху гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Беларусь 4. Гродна».

У траўні 2017 годзе адбыўся пажар, які цалкам знішчыў дах піўзавода. З таго моманту на будынку размяшчалася часовае пакрыццё.

Працы па рэканструкцыі даху плануюць скончыць у кастрычніку 2024 года.

Захаваюць комін з флюгерам

Адна з адметнасцяў комплекса — комін з флюгерам, які ўзвышаецца над будынкам. Яго таксама плануюць рэканструяваць і выкарыстоўваць па прызначэнні.

Рэканструкцыя даху гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Беларусь 4. Гродна».

«Гэты комін моцна паўплывае на ўспрыманне гэтага аб’екта, ён будзе захавана. Мы яго расчысцілі, будзе адноўлены флюгер, які наверсе ўсталяваны. І ён будзе выкарыстоўвацца па прамым сваім прызначэнні. У комін будуць выводзіцца вентыляцыйныя шахты. Ён будзе выконваць функцыю, якую і нес», — сказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент» (фірмы, якая займаецца рэканструкцыяй піўзавода) Аляксандр Заглубоцкі.

Комін з флюгерам гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Беларусь 4. Гродна».

Чытайце таксама: «Падвалы даходзяць да сярэдзіны Нёмана». Паглядзіце, як ідзе рэканструкцыя гродзенскага піўзавода

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025