Навіны

Кааператыў імя Крамко завышаў кошты на яблыкі. Яго аштрафавалі

Вытворчы кааператыў імя Крамко з 10 студзеня па 29 лютага прадаваў гародніну і садавіну — у тым ліку яблыкі. Пры гэтым прадавалі іх даражэй, чым гэта дазваляе закон «Аб цэнаўтварэнні». Кааператыў аштрафавалі.

Цэннік завысілі на 11 гатункаў яблыкаў, буракі, капусту, цыбулю і моркву. Больш за ўсё — на яблыкі свежыя «Джонаголд» першага гатунку — да 1,95 руб./кг пры максімальнай цане да 1,00 руб./кг. На буракі цану завысілі на 6 капеек: 0,56 руб./кг пры максімальных 0,50 руб./кг. Сярэдняе завышэнне — 20−40 капеек.

Выручка ад ураджаю з 10 студзеня па 29 лютага склала 710 227,71 рублёў. Прадстаўнік кааператыва ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 10 мая віну прызнаў. Паводле ч. 3 арт. 13.2 КаАП іх пакаралі штрафам сумай 0,5% ад кошту рэалізаваных тавараў — 3551 рубель 13 капеек.

Кааператыў імя В.І. Крамко знаходзіцца ў Квасоўцы Гродзенскага раёна. Іх прадукцыя — свініна, сокі, квашанні, каўбасы. Кааператыў вядомы як буйны вытворца яблыкаў і яблычнага соку, а таксама мяса. У Гродне ў кааператыва тры крамы ў розных раёнах горада, усяго — пяць. Фірмовыя крамы карыстаюцца папулярнасцю ў гродзенцаў.

Чытайце таксама: Астраўчанка паслізнулася ля крамы, разарвала звязку і пайшла ў суд па кампенсацыю. «Еўраопт» заплаціў

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025