Клешч. Ілюстрацыйнае фота створана з дапамогай штучнага інтэлекту Copilot
Колькасць укусаў кляшчоў сёлета павялічылася на 24% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Паразітаў робіцца больш, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс» са спасылкай на энтамолагаў.
У Гродне ад кляшчоў ужо апрацавалі тэрыторыі стацыянарных лагераў, тэрыторыі каля прыватных дамоў і прысядзібных участкаў па заяўках людзей (такая паслуга каштуе 3,49 рублі). Таксама спецыялісты апрацавалі зоны адпачынку. У Каложскім парку апрацоўвалі не ўсю зону адпачынку, а толькі тэрыторыі ўздоўж сцежак, танцавальных і спартовых пляцовак.
Другі этап апрацоўкі запланавалі на канец жніўня 2024 года, але ўсё будзе залежаць ад колькасці кляшчоў і эпідэміялагічнай сітуацыі. Зараз спецыялісты праводзяць кантрольныя праверкі.
Чытайце таксама: У Гродне апрацоўваюць зоны адпачынку ад кляшчоў: графік і месцы
Сёлета на акарыцыдную апрацоўку зон адпачынку планавалі выдаткаваць амаль 53 тыс. рублёў (€ 15,2 тыс.). Агулам ад кляшчоў планавалі апрацаваць 75,8 га.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…