Навіны

У Гродне затрымалі гукарэжысёра і дыджэя Аляксея Давідоўскага

Гродзенца выцягнулі з машыны на стаянцы каля рэстарана «Бакст» і завезлі ў абласное аддзяленне ГУБАЗіК. Пра затрыманне паведаміў праваабарончы канал «Право имеют» са спасылкай на канал гродзенскіх сілавікоў.

Канал, блізкі да ГУБАЗіК, сцвярджае, што Аляксей заклікаў аказваць супраціў сілавікам, пашкоджваць іх тэхніку. Таксама канал апублікаваў скрыншоты паведамленняў Аляксея ў Telegram. Мяркуючы па ўсім, яны былі зроблены ў першыя дні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына адправіцца ў ІЧУ. Аднак дакладна невядома,
у чым яго абвінавачваюць і які ягоны працэсуальны статус.

Аляксей Давідоўскі - гродзенскі гукарэжысёр і дыджэй, у розны час вядомы як Dj Lesha DavidoFF і Dj Lesha Dave. Працаваў у клубе «Калізей 2000», выступаў у кавярні «Барашка», працаваў як рэжысёр па свеце. У апошнія гады звязаны з рэстаранам «Бакст» і барам «Leon Bakst».

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025