Дырэктар таварыства з дадатковай адказнасцю «ІмпульсПрофі» Аляксандр Барматаў распаўсюджваў у Instagram прадукцыю «Лида для жизни». Яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі яго iPhone 7.
Мужчыну судзілі 13 траўня ў судзе Лідскага раёна. У Аляксандра ёсць малалетняе дзіця.
«ІмпульсПрофі» займаецца тэхнічнай дыягностыкай, мантажом і рамонтам тэхнічных прылад. Размяшчаецца ў Лідскім раёне. Аляксандр падтрымаў адкрыццё ў Лідскім раёне трэнажорнай залы.
Чытайце таксама: У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек