Навіны

Дыскатэка ад БРСМ, вечарынка ў стылі TikTok і феерверк: апублікавалі праграму Фестывалю нацыянальных культур 2024

Падчас XIV Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе 7−9 чэрвеня 2024 года, у Гродне будзе працаваць 19 нацыянальных падворкаў, пройдуць выставы і канцэрты, адкрыюць дошку памяці ахвярам генацыду, правядуць дыскатэку ад БРСМ. Публікуем поўную праграму фестывалю.

Фестываль нацыянальных культур-2022. Фота з архіву Hrodna.life

Пятніца, 7 чэрвеня

Парк Жылібера

10.00 — 20.00: «Горад майстроў», выстава-кірмаш

12.00 — 19.00: «Дарога памяці», праца перасоўнага комплексу Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Мінск)

Культурны цэнтр «Фестывальны» (вуліца Тэльмана, 4)

10.00 — 20.00: «У коле фестывальнай сям'і», фотавыстава Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фотаклуба «Гродна»

14.30: «80 мірных гадоў», прэзентацыя кнігі ТРК «Гродна Плюс»

Дэманстрацыйная зала Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (вуліца Савецкая, 8)

10.00 — 19.00: «У творчым сяброўстве, адзінстве ды згодзе», выстава мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Навагрудскага раёна

Гродзенская выставачная зала (вуліца Ажэшкі, 38)

10.00 — 20.00: «Малюнкі і вобразы В’етнама», фотавыстава чорна-белай мастацкай фатаграфіі

вуліца Брыкеля, 3

11.00: «Маладая Беларусь», адкрыццё прыпынку грамадскага транспарту, прысвечанага студатрадаўскаму руху БРСМ

вуліца Ажэшкі, 9

12.00 — 20.00: «Паштовае падвор’е»

Каложскі парк

12.00: «Новым сябрам мы заўсёды рады», пасадка новых дрэў на «Алеі сяброўства»

вуліца Кірава, 1

12.30: адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа, загінулых на тэрыторыі Гродзенскай турмы ў гады Вялікай Айчыннай вайны

УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

12.30: «Разам мы адзіныя», міжкультурная маладзёжная дыялогавая пляцоўка нацыянальнасцяў

Парк Жылібера, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан

15.30: «80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца…», цырымонія ўскладання кветак

Зала прыёму дэлегацый (вуліца Ажэшкі, 3)

16.00: «Адзінства народаў - залог Вялікай Перамогі. Беларусь — наш агульны дом», круглы стол з удзелам прадстаўнікоў нацыянальнасцяў

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Новы замак (вуліца Замкавая, 20)

15.00 — 18.00: «Беларусь вачыма турыста», прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь

Лютэранская кірха Святога Іаана (вуліца Акадэмічная, 7а)

18.00: «Музыка народаў свету», канцэрт арганнай музыкі

Плошча Леніна, плошча Тызенгаўза

16.00: «Гонар беларускай зямлі ў адзінстве сям'і», праца тэматычных пляцовак абласцей Рэспублікі Беларусь

18.30: «Сябруюць дарослыя і дзеці», канцэртная праграма Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага эстрадна-сімфанічнага аркестра «Nota — Band» пад кіраўніцтвам Ю.Амельчанкі, ГУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 2 г. Гродна»

14.00 — 21.00: арт-рэстаран пад адкрытым небам

20.00: тэатралізаванае шэсце нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў

21.00: урачыстая цырымонія адкрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю

21.30: «Кола сяброўства», гала-канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі і нацыянальна-культурных грамадскіх аб’яднанняў

23.00: святочны феерверк

23.10: «Горад маладых: бітва ды-джэяў», маладзёжная дыскатэка БРСМ

Кінатэатр «Чырвоная зорка» (вуліца Сацыялістычная, 4)

22.00 — 01.00: «Памяць палаючых гадоў», кінатэатр пад адкрытым небам

Субота, 8 чэрвеня

вуліца Савецкая, парк Жылібера

9.00 — 20.00: «Горад майстроў», выстава-кірмаш

плошча Леніна

12.00: «Беларуская хата гасцямі багата», адкрыццё другога фестывальнага дня

плошча Леніна, плошча Тызенгаўза

13.00: «Мы ўсе адзіная сям’я», канцэрты-прэзентацыі творчых калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь

17.00: «Шчасця, міру і дабра, беларуская зямля!», канцэртныя праграмы беларусаў замежжа: гурт «Арляня» (Беласток, Рэспубліка Польшча) і ансамбль беларускай песні «Завіруха» (Рыга, Латвійская Рэспубліка)

18.00: «Бывайце здаровы, жывіце багата!», канцэртная праграма народнага ансамбля беларускай песні «Медуніца» і народнага вакальнага ансамбля «Белая Русь», г. Томск, Расійская Федэрацыя

20.00: «Вялікі канцэрт — лепшае», канцэртная праграма тэатра эстрады «Дом мастацтваў» горада Калінінграда, Расія.

Фестываль «Галоўны па мясе» (плошча Леніна)

12.30: «Казка становіцца быллю», адкрыццё фестывалю

12.45 — 20.00: гульнявыя пляцоўкі, віктарыны, майстар-класы, мясныя латарэі і кулінарныя шоу ад шэф-кухароў

21.00: «Гаворыць і паказвае фестываль «Галоўны па мясе»: прамая трансляцыя канцэрта з пл. Савецкай

22.00: «Вячэрні канцэрт» фестывалю «Галоўны па мясе» пры ўдзеле Яўгена Якуша, гурту «Фартысіма», шоу барабаншчыкаў «Перцы»

плошча Савецкая

11.00 — 23.00: арт-рэстаран пад адкрытым небам

14.00: «Беларусь — мая краіна», канцэртная праграма замежных студэнтаў ВНУ горада Гродна

15.00: «У суквецці дружбы і адзінства», канцэртная праграма творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

16.00: «Музыка кіно народаў свету», урачыстая цырымонія закрыцця заключных мерапрыемстваў фестывалю і ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю

18.00: «У суквецці дружбы і адзінства», працяг канцэртнай праграмы творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

21.00: канцэрт Вані Дзмітрыенкі (Расія)

вуліца Ажэшкі

11.00 — 17.00: «Паштовае падвор’е»

Футбольны манеж ЦСК «Нёман»

12.00: «Мама, тата, я — футбольная сям’я», фестываль футбольных сем’яў

Гродзенскі дзяржаўны гістарыка-археалагічны музей, Новы замак (вуліца Замкавая, 20)

12.00 — 16.00: «Беларусь вачыма турыста» — прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь

12.00 — 16.00: РАБОТА НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ПАДВОР’ЯЎ на вуліцах горада: вуліцы Ажэшкі, Савецкая, Замкавая, Калючынская, Найдуса

Мапа нацыянальных падвор’яў падчас Фестывалю нацыянальных культур 2024 Мапа нацыянальных падвор’яў падчас Фестывалю нацыянальных культур 2024 Мапа нацыянальных падвор’яў падчас Фестывалю нацыянальных культур 2024

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага (вуліца Ажэшкі, 17)

13.00: «Гарадзенскі ЛітФэст», абласны фестываль кнігі

16.00: «Бібліялета: нацыянальная кніга», публічныя чытанні твораў нацыянальных аўтараў. Спецыяльныя госці - заслужаны работнік культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым В.Н.Бартохаў (Алушта), С.Валодзька, паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (Рыга)

парк Жылібера, Летняя эстрада

10.00: «Музыка маёй сям'і», канцэртная праграма з удзелам людзей з інваліднасцю

12:00: «Планета дружбы», маладзёжная танцавальная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі

15:00: «Разам весела крочыць», канцэртная праграма дзіцячых творчых калектываў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры

17:00: «Мелодыі Перамогі», канцэртная праграма ГУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза»

18.00: «Музыка запальвае сэрцы», канцэртная праграма гродзенскіх кавер-груп

12.00 — 18.00: фестывальныя пляцоўкі ў парку Жылібера:

  • - «Спартыўнае падвор’е», спартыўна-забаўляльная інтэрактыўная праграма
  • - «Казкі свету», прадстаўленні батлеечных тэатраў
  • - «Фарбы фестывалю», пленэр юных мастакоў
  • - «На ўсю хуткасць», коннае шоу

22.00: «Агністыя фантазіі», фаер-шоу

Панарамная пляцоўка (вуліца Дарвіна)

15.00−16.00: «Свет у сэрцах і песнях», канцэртная праграма Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Ю.У. Семянякі

Нядзеля, 9 чэрвеня

Аўгустоўскі канал, шлюз Домброўка

13.00: Касцюміраванае тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў трэцяга дня заключных мерапрыемстваў XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

13.15: «Аўгустоўскі канал — сувязь часоў, пакаленняў і рэк», урачыстае адкрыццё трэцяга дня заключных мерапрыемстваў фестывалю і турыстычнага сезона на Аўгустоўскім канале

13.45: Канцэрт калектываў аматарскай творчасці Гродзенскай вобласці «Гродзеншчына гасцінная»

15.00: IX адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Танцавальная карусель»

17.00: Канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Падаляка

17.45: «Спадчына майго народа», патрыятычны флэшмоб да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

18.00: «Дыска-хіт на Аўгустоўскім канале — 2024», выступленне кавер-гуртоў

Фестывальныя пляцоўкі

13.00 — 18.00: «З гісторыі Аўгустоўскага канала»: гульнявая прастора, прысвечаная 200-годдзю пачатку будаўніцтва і 20-годдзю пачатку рэканструкцыі Аўгустоўскага канала

13.00 — 18.00: Тэматычная пляцоўка да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: аўтасцэна, музейныя экспазіцыі пад адкрытым небам, пікнік-зона «Франтавы абед», фотахроніка, віртуальная галерэя, фотападарожжа

13.00 — 17.00: «Пачастунак»: гастрафэст страў беларускай кухні Гродзенскай вобласці: прэзентацыя страў рэгіянальнай беларускай кухні, майстар-класы, конкурс хуткаснага паядання каўбасак

13.00 — 17.00: «Павязь часоў»: выстава-кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Гродзенскай вобласці

13.00 — 16.00: «Свет атракцыёнаў»: ліманадны боўлінг, футбольны дартс, більярдбол, міні-гольф, крыжыкі-нулікі

14.00 — 18.30: «Мы будуем горад — порт»: паказальныя выступленні радыёкіраваных мадэляў народнай студыі тэхнічнай і мастацкай творчасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці; інтэрактыўна-гульнявая пляцоўка: малюем, фарбуем, усталёўваем шлюзы, канструюем лодкі, байдаркі, фестываль фарбаў, пеннае шоу, казкі на траве, вечарынка ў стылі TikTok, фотапляцоўкі

14.00: «Рыбалка па-беларуску»: фестываль рыбнай лоўлі; адкрытыя спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагабор'і ў тэхніцы воднага турызму; майстар-класы па катанні на байдарках, каноэ, каяках і катамаранах

14.00 — 20.00: «Магія Аўгустоўскага канала», арт-тэрыторыя: «Магія рытму», шоу барабаншчыкаў; «Магія танца і гуку», гульнявая праграма; «Магія агню», фаер-шоу

15.00: «BEER-СТАРТЫ», III рэгіянальныя адкрытыя спаборніцтвы па хадзьбе з перашкодамі

15.30: Спаборніцтвы «Бітва лесарубаў»

16.00: Спаборніцтвы па колцы дроў

На працягу дня:

  • выстава тэхнікі Гродзенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
  • выстава-прэзентацыя РГОО «ТВВОД»
  • выстава-прэзентацыя лясных гаспадарак Гродзенскай вобласці
  • экскурсія па музею гісторыі Аўгустоўскага канала і гаспадарчых пабудовах 20 стагоддзя
  • катанне на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале
Падзяліцца

Апошнія запісы

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката з Гродна — раней ён служыў у КДБ

Ліцэнзіі пазбавілі гродзенскага адваката Аляксандра Басалая. На думку Кваліфікацыйнай камісіі, Басалай не можа працягваць працу…

26 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру з пастаральным інтэр'ерам

Двухпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Рамонт у ёй выкананы ў светлых адценнях з…

26 снежня 2024

У Гродзенскай вобласці часова адмянілі мясцовы збор за перасячэнне мяжы

З 1 студзеня 2025 года можна будзе перасякаць граніцу Беларусі ў пунктах пропуску на тэрыторыі…

26 снежня 2024

Вуліцы Гаспадарчую і Дубко злучылі чатырохпалоснай дарогай

У Гродне завяршаюць работы па падаўжэнні вуліцы Гаспадарчай да вуліцы Дубко. Новую дарогу зрабілі чатырохпалоснай.…

26 снежня 2024

У цэнтры Гродна аб’яднаюць два аварыйныя будынкі. Яны вам добра вядомыя

Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…

25 снежня 2024

Пад Гроднам пабудавалі домік для бяздомных катоў - ён падобны да драўлянай хаткі

Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…

24 снежня 2024