Навіны

Супрацоўніцу РАУС у Астраўцы звольнілі пасля рамана з калегам. Яго жонка з МНС распавяла пра здраду

Раней Hrodna.life распавядаў, што жыхарку Астраўца судзілі за апублікаванае ў «Аднакласніках» сумеснае фота яе мужа з палюбоўніцай. З матывіровачнай часткі сталі вядомыя іншыя падрабязнасці: закаханыя працавалі ў мясцовым РАУС і пра іх раман ведалі калегі. Жонка здрадніка пайшла да начальства і ўсё распавяла — тады палюбоўніцу звольнілі.

Жыхарка Астраўца апублікавала ў «Аднакласніках» сумеснае фота палюбоўніцы з яе мужам і распавяла, што ў іх адносіны. Палюбоўніца вырашыла, што гэтым яна распаўсюдзіла персанальныя дадзеныя і парушыла п. 3 арт. 4 і п. 1 арт. 8 Закона ад 07.05.2021 № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных». У судзе Астравецкага раёна справу паводле ч. 3 арт. 23.7 КаАП «Наўмыснае незаконнае распаўсюджванне персанальных звестак» спынілі за адсутнасцю правапарушэння.

Жонка — супрацоўніца раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — распавяла ў судзе, што пераслала сумесную фатаграфію свайго мужа з палюбоўніцай яе бацьку. Яна патлумачыла яму, што яго дачка два гады спіць з яе мужам. Жанчына хацела, каб мужчына паўплываў на дачку.

Палюбоўніца, якая выступала ў судзе пацярпелай, пацвердзіла, што два гады сустракалася з жанатым мужчынам. Ведала, што ў яго ёсць жонка і двое дзяцей. Бацька ж не ведаў пра яе раман. Пацярпелая распавяла, што жонка яе каханага хадзіла да кіраўніцтва Астравецкага РАУС і распавяла пра іх адносіны. Пра гэта стала вядома калегам і яе звольнілі з працы. Праўда, тое, што звальненне было звязанае са службовым раманам, у судзе не даказалі.

У судзе выступіў і муж адказчыцы. Ён сказаў, што два гады быў у інтымных адносінах з калегай. Паводле яго, у калектыве пра гэта ведалі. Сумесныя фатаграфіі ён захоўваў у тэлефоне — там іх і знайшла яго жонка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025