Навіны

У Гродне адрамантуюць дворык музея гісторыі рэлігіі: сцены патрэскаліся, у залы трапляе вада

Унутраны дворык Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі мае патрэбу ў рамонце. На сцяне выгарэла фарба, ёсць сляды ад насякомых і лішайнікі. Ёсць праблемы і польш сур’ёзныя — праз іх вада трапляе ў выставачныя залы. У двары праходзяць канцэрты і фестывалі, а таксама размяшчаюцца падворкі падчас Фестывалю нацыянальных культур.

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі праводзіць закупку з адной крыніцы. На рамонт выдаткуюць 47 527,89 рублёў. Большую частку возьмуць з абласнога бюджэту, частку — з пазабюджэтных сродкаў. Рамонт плануюць рабіць з 30 траўня па 25 чэрвеня.

Што не так з будынкам?

На фасадзе будынка Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі знайшлі шматлікія расколіны тынкоўкі і фарбы — глыбінёй і шырынёй ад 1 да 3 см. А яшчэ — шматлікія нязмыўныя сляды ад насякомых, лішайнікі, адслаенне. Афарбоўка месцамі выгарэла і адрозніваецца ад асноўнага колеру сцен. Адслаенні і расколіны ёсць і на драўляных рамах.

На трубах ёсць сляды іржы і паразы багавіннем. На паўночна-заходнім фасадзе дажджавая вада міма вадасцёкавай сістэмы сцякае па сцяне і трапляе ў акно другога паверха ўнутр будынка. Таксама працякаюць слыхавыя вокны — вада трапляе на гарышча і ў экспазіцыйныя залы другога паверха.

Што зробяць?

Музей чакае тынкоўка і афарбоўка, рамонт цокаля, наладка гідраізаляцыі, заладка адтулін у сцяне, поўны рамонт вадасцёкавай сістэмы, частковы рамонт фальцавога даху ў месцах прымыкання да слыхавых вокнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025