Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка хацела пазбавіцца ад жывёлы, вырашылі ў судзе.
На гродзенку склалі пратакол паводле ч. 2 арт.16.29 КаАП «Жорсткае абыходжанне з жывёлай або пазбаўленне ад жывёлы».
Яна прызнала віну. На разгляд у суд Ленінскага раёна 6 траўня не прыйшла. Там яе аштрафавалі на 15 базавых велічынь (600 рублёў).
Ці пакінулі гродзенцы сабаку, невядома.
Чытайце таксама: Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле