Шматузроўневы паркінг на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Крыніца: ghb.by
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка мікрараёна, паведаміла газета «Перспектыва» са спасылкай на намесніка дырэктара Упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Сароку і галоўнага архітэктара праектаў інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Алену Бойка.
Мікрараён Грандзічы-23 будзе разлічаны на пражыванне 2616 чалавек. Будынкі, якія там пабудуюць, будуць 9−11−18-павярховыя. Самых высокіх дамоў будзе тры. Адзін з дамоў вышынёй ад 11 да 13 паверхаў пабудуюць з дробнаштучных матэрыялаў [з цэглы альбо шлакабетонных камянёў — Hrodna.life].
У будынку з дробнаштучных матэрыялаў на першым паверсе плануюць размясціць амбулаторыю. Таксама ў мікрараёне плануюць узвесці дзіцячы садок на 230 месцаў і шматпавярховы паркінг на 500 машына-месцаў.
Першы падобны паркінг пабудавалі ў горадзе ў 2009 годзе на вуліцы Дзяржынскага, 54. Побач з ім у 2013 годзе дабудавалі яшчэ адзін паркінг. Цана за арэнду машына-месца ў месяц — ад 55 да 65 рублёў.
Чытайце таксама: Парк з фортам, школа з басейнам і шматпавярховыя стаянкі. Што будзе ў наступных кварталах мікрараёна Грандзічы
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…