Фота: Omid Armin, unsplash.com
Гродзенец працаваў грузчыкам у краме — верагодна, «Еўраопце». Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё звальненне незаконным. Паводле яго, ён быў часова непрацаздольны праз абвастрэнне астэахандрозу хрыбетніка. Абвастрэнне здарылася, таму што яму давялося цягаць больш цяжараў — грузчыкаў у краме не хапала.
Грузчык не адзін раз прасіў дырэктара звольніць яго па пагадненні бакоў. Два месяцы яму адмаўлялі - не было кім яго замяніць. У адну раніцу мужчына паведаміў, што не прыйдзе на працу. У яго пачаліся вострыя болі ў паясніцы. Мужчына выклікаў лекара, але ад шпіталізацыі адмовіўся. Паводле яго, грузчык разумеў, што ў шпіталі яму не дапамогуць.
Калі боль стала невыноснай, ён выклікаў прыватнага масажыста, які спецыялізуецца на лячэбным масажы. Таксама паклікаў суседа — доктара хуткай дапамогі. Той зрабіў абязбольвальны ўкол. Грузчык яшчэ раз патэлефанаваў дырэктару і папрасіць звольніць яго па пагадненні бакоў. Яму прапанавалі прыйсці і напісаць тлумачальную.
Грузчык пайшоў да тэрапеўта і ўзяў у яго накіраванне на УГД пазваночніка і здачу аналізаў. Ён прыйшоў на працу і напісаў тлумачальную і заяву аб звальненні - бальнічнага ў яго не было. Мужчыну адхілілі ад працы, а потым заказным лістом даслалі загад аб звальненні і працоўную кніжку.
Пакуль кніжкі не было, ён не мог уладкавацца на іншую працу. Таму мужчына пайшоў у суд. Ён папрасіў адмяніць загад аб звальненні за прагул без паважных прычын, змяніць фармулёўку падставы і дату звальнення. Ён просіць скасаваць тэрміновую працоўную дамову на патрабаванне работніка, спагнаць з «Еўраопта» сярэдні заробак за час вымушанага прагулу ў суме 1702 рублі і пакрыць маральную шкоду ў суме 2773,5 рубля.
Справу разглядалі 24 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. У судзе мужчына заявіў адмову ад іску — верагодна, бакі дамовіліся без суда. Суд прыняў адмову ад іску.
Чытайце таксама: Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…