Навіны

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13. Яго ўсё ж адбудуюць паводле гістарычнага выгляду страчанага будынка, які стаяў на гэтым месцы. Падобна, ён стане часткай аднаўлення квартала на Заводскай.

У новым будынку размесцяць гасцініцу, піша канал Urban Hrodna са спасылкай на інфармацыю ад чытачоў.

У часе праектавання былі зроблены комплексныя навуковыя даследаванні, першапачатковы праект змянілі. Аўтары праекта аднаўляюць страчаны гістарычны будынак па фота з улікам патрабаванняў навуковага кіраўніка.

Гістарычнае фота будынка і новы варыянт праекта. Крыніца: Urban Hrodna

З цяперашнім будынкам бізнес-цэнтра на Заводскай новы будзе злучаць невялікая ўбудова са скатным дахам, ніжэйшая за абодва будынкі. Паводле рашэння гарвыканкама гэта не новае будаўніцтва, а рэканструкцыя існуючага будынка.

Размяшчэнне новага будынка на набярэжнай. Крыніца: «Куфар»

Раней абвестка пра пошук дольшчыкаў для будаўніцтва з’явілася на «Куфары». Паводле яе, у будынку мусіў размясціцца бізнес-цэнтр. Агульная плошча будынка мусіла скласці 900 кв. м., кошт за кв. м — 6.52 руб. ($ 2). У абвестцы таксама былі змешчаны фота праекта будынка — на іх было бачна, што яго толькі стылізуюць пад гістарычны. Але паводле канала, аўтар абвесткі выкарыстаў неактуальны варыянт праекта. Зараз абвестка ўжо неактыўная.

Ранейшы варыянт праекта новага будынка на набярэжнай. Крыніца: «Куфар»

Адбудова страчанай вуліцы

Падобна, на набярэжнай адбудоўваецца колішняя вуліца Заводская. З боку былога піўзавода таксама з’явяцца новыя будынкі. Там плануюць збудаваць гасцініцу — на 120 нумароў. Яна будзе злучаная галерэяй з іншымі будынкамі комплекса. Частку набярэжнай новыя ўладальнікі піўзавода плануюць уладкаваць у рамках свайго праекта. Тэрыторыя не будзе агароджана, як зараз, будзе спуск да ракі. Аднаўленне квартала па вуліцы Заводскай (за піўзаводам) уваходзіла ў праект рэгенерацыі гістарычнай забудовы цэнтра Гродна, які мусіць рэалізоўвацца ў межах генеральнага плану развіцця горада да 2030 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025