Вольга Бондарава. Фота: Гродзенская праўда
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Бакі пагадзіліся вырашыць справу праз медыятара.
«Дзе прысуд, неверагодныя? Фактура ёсць? Няма?», — напісала Бондарава з сваім канале. І дадала: «Рана бчбесы скакалі перамогу».
Жанчына апублікавала фрагмент рашэння суда, які пакінуў пазоў без разгляду. З яго вынікае, што бакі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі праз медыятара.
Бондараву выклікаў у суд уласнік гродзенскага сайта Grodno.in — ТАА «ГроднаІн». Прычынай стаў допіс у канале Бондаравай у снежні 2023 года. У ім жанчына напісала пра «экстрэмісцкія» і «чамусьці дагэтуль не заблакаваныя» сайты, якія рэкламуюць выставу мастака Уладзіміра Сакалоўскага. Да допісу яна далучыла скрыншот з Grodno.in. Статусу «экстрэмісцкага» ў сайта не было і няма — у сувязі з гэтым уладальнікі падалі на Бондараву ў суд для абароны дзелавой рэпутацыі.
Пасля пасяджэння 25 красавіка допіс Бондаравай змяніўся — з яго знік скрыншот з Grodno.in, застаўся скрын з Reform.by, які на той момант, праўда, таксама не меў статусу «экстрэмісцкага» ў Беларусі, хоць быў заблакаваны.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…