Навіны

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю. Гродзенца асудзілі на два гады «хіміі» за паклёп на Лукашэнку. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 6 па 12 траўня.

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аб 34 судовых пастановах за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Самае частае пакаранне — штраф у 30 базавых велічынь (1200 рублёў). У Лідзе часцей каралі адміністрацыйным арыштам. Суды прайшлі ў Зэльве, Гродне, Лідзе, Наваградку, Карэлічах, Ашмянах.

Кацярыну Туманаву з Гродна будуць судзіць завочна

Следчы камітэт Гродна 3 траўня пачаў спецвытворчасць паводле ч.1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і арт. 364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Кацярына Туманава. Фота: СК Гродна

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

  • TikTok-акаўнт «.nazgul.»,
  • TikTok-акаўнт «Belarus.socdems» і яго лагатып,
  • TikTok-акаўнт «rocket_brutto_».

Так вырашыў суд Лідскага раёна 2 траўня, 30 і 29 красавіка.

Гродзенца асудзілі на два гады «хіміі» за паклёп на Лукашэнку

Інжынера ТАА (верагодна, Андрэя Томчыка) судзілі за паклёп на Лукашэнку. Прысуд ч. 2 арт. 367 КК вынеслі 18 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна, піша Telegram-канал «Право имеют».

На сваёй старонцы ў Facebook мужчына размясціў публікацыю, якая змяшчае заведама ілжывыя звесткі, якія ганяць гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (паклёп). Яе знайшлі падчас маніторынгу інтэрнэту. Судзілі яго за лексемы, якія з’яўляюцца «адвольнымі намінацыямі».

Андрэй прызнаў віну. Мужчыну адпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Лісты ад палітвязня Уладзіміра Гундара сталі прыходзіць рэгулярна

Раз на месяц 15 хвілін ён можа пагаварыць з сям’ёй, таму настрой палітвязня палепшыўся, расказалі «Беларускаму радыё Рацыя» блізкія да сям'і людзі:

— Піша лісты, вось зараз ажно чатыры лісты прыйшло па парадку. Тэлефанаваў у канцы красавіка, па тэлефоне казаў, што добра сябе адчувае. Голас у яго бадзёры, ён усміхаўся. Мы з ім размаўлялі, так добра размаўлялі 15 хвілін. Забаранілі яму харчовую пасылку, якая да 50 кілаграмаў. Забаранілі спатканні.

Уладзімір Гундар. Фота: «Вясна»

Новыя «экстрэмісты»

Томчык Андрэй Уладзіміравіч з Гродна 10 красавіка папоўніў спіс «экстрэмістаў».

Затрыманні ў Лідскім раёне

На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. Сілавікі прыйшлі на прадпрыемства ўжо чацвёрты раз.

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы «АвтоЗапчасти» ў Гродне, ТАА «Рукша», зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны суд Гродзенскай вобласці 8 траўня. Істцом справы аб банкруцтве выступае інспекцыя МПЗ Кастрычніцкага раёна Гародні. Суддзя — Марына Рослік.

Крама «АвтоЗапчасти». Скрыншот Hrodna.life з Яндекс.Карты

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

«Каманду Латушкі і Рух «За Свабоду» 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за фарміраванне — Аляксандра Ханевіч, сёстры Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч, якія ўцяклі ад «хіміі», і псіхолаг Вольга Вялічка.

Аляксандра Ханевіч разам з ізраільскім ваенным Аляксандрам. Скрыншот: youtube.com/АЛЕКСАНДРА ХАНЕВІЧ

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі «змагаркай». Жанчына абурылася складам артыстаў у праграме «Не будите спящих солдат» падчас сходу з нагоды Дня Перамогі, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі 7 траўня 2024 года. Яна звярнула ўвагу на прозвішча Ганны Сялук. Але пазней адрэдагавала свой пост.

Вольга Бондарава, ілюстрацыйнае фота. Фота: Гродзенская праўда

Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023 года. У берлінскай студыі яны распавялі пра тое, ці цяжка адаптавацца пасля зняволення, якія рэчы ў першую чаргу прывезлі з Беларусі і ці трэба гандлявацца, каб вызваліць палітвязняў. Hrodna.life паглядзеў інтэрв'ю і абраў самыя цікавыя моманты.

Надзея і Уладзімір Калач. Скрыншот відэа DW Беларусь

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт. Выключэнні зробяць толькі для начальства. Загад гендырэктара Ігара Ляшэнкі патрапіў да рэдакцыі «Зеркала». Згодна з дакументам, усім супрацоўнікам павінны будуць выдаць кнопкавыя тэлефоны і карпаратыўныя сім-карты ад МТС — на тэрыторыю прадпрыемства будуць пускаць толькі з імі.

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на «NЕХТА» і «TUT.BY» у Telegram. Іх на яе iPhone XR знайшлі 25 сакавіка ва ўпраўленні ГУБАЗіК. Склалі пратакол паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024